Віталь Ігаравіч Новік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
Радок 20:
 
== Клубная кар'ера ==
Пачынаў займацца футболам у родных Калінкавічах, аднак у маладым узросце трапіў у [[ФК Гомель|«Гомель»]], з 2011 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам турніра дублёраў. [[25 лістапада]] 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другідругім тайме матчу супраць бабруйскай [[ФК Белшына|«Белшыны»]] (1:3). У далейшым працягваў трэніравацца з асноўнай камандай, але ў 2013—2014 гадах гуляў толькі за дубль.
 
У сезоне 2015 года з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, і Віталь здолеў замацавацца ў першай камандзе, з лета стаў трывала з'яўляцца ў стартавым складзе. [[14 верасня]] 2015 года ў матчы супраць [[ФК Мінск|«Мінска»]] атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»<ref>[http://www.football.by/news/80611.html Виталий Новик на два года продлил контракт с "Гомелем"]</ref>. Аднавіўся ад траўмы толькі ўлетку 2016 года, але на поле выхадзіў рэдка, у асноўным застаючыся на лаўцы запасных.