Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Перадвыбарчае становішча: вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 187:
Усе вылучэнцы ладзілі сходы, сустрэчы з выбаршчыкамі і абходы дамоў. Кастусёў, Някляеў, Раманчук, Саннікаў і Статкевіч сутыкаліся з адмовамі друкарняў прымаць замовы на выданне ўлётак па прычыне ціску з боку [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Камітэту дзяржаўнае бяспекі]]. Агітавальнікі за Някляева, Раманчука, Рымашэўскага і Саннікава падвяргаліся пераследу з боку [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|міліцыі]]. [[24 лістапада]] ў Мінску падчас распаўсюджвання ўлётак быў збіты агітавальнік Саннікава. [[8 снежня]] [[міліцыя]] канфіскавала ўлёткі Статкевіча. Цягам агітавання ЦВК вынесла папярэджанні Рымашэўскаму і Статкевічу, [[Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь|Генеральная пракутарура]] — Някляеву, Саннікаву, Раманчуку, Рымашэўскаму і Статкевічу<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = 24 лістапада 2010| url = http://www.svaboda.org/content/article/2228981.html| загаловак = Пасля тэлевыступаў кандыдатаў папярэджвае Генпракуратура| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = [[Свабода, радыё|Радыё «Свабода»]]| дата = 18 верасня 2011 | мова = | каментар = }}</ref>. Найбольш агітацыйных мерапрыемстваў правялі Някляеў і Саннікаў.
 
Асноўным перадвыбарчым мерапрыемствам стаў 4-ы [[Усебеларускі народны сход]] з удзелам Лукашэнкі. Яго дэлегаты атрымалі за ўдзел [[Побыт|бытавую]] тэхніку. Па-за [[сталіца]]ю агітаванне за Лукашэнку праводзілася аб'яднаннем «[[Белая Русь, (грамадская арганізацыя)|Белая Русь]]», што выкарыстоўвала [[Будынак|будынкі]] мясцовых органаў улады ў якасці выбарчых штабоў. Супрацоўнікі [[Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі прэзідэнта]] ўваходзілі ў склад мясцовых агітавальных камандаў Лукашэнкі. Кіраўнікі ідэалагічных аддзелаў урадавых прадпрыемстваў у [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай]], [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] і [[Мінская вобласць|Мінскай абласцях]] схілялі супрацоўнікаў да наведвання агітацыйных мерапрыемстваў Лукашэнкі ў абмен на аплачаны непрацоўны час, як і да датэрміновага галасавання за яго<ref name="абсэ"/>.
 
Значныя сродкі ў свае перадвыбарчыя фонды ад грамадзян і [[Юрыдычная асоба|юрыдычных асоб]] прыцягнулі Лукашэнка, Някляеў і Саннікаў. Кожны вылучэнец таксама атрымаў на друк улётак па 2300 «[[Базавая адзінка|базавых адзінак]]» грошай (80,5 млн рублёў<ref>{{Спасылка | аўтар = Зміцер Лукашук| прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = 15 верасня 2010| url = http://www.euroradio.by/print/2279| загаловак = Ярмошына: «Дзе грошы патрацілі не на прэміі — там скрыні празрыстыя»| фармат = | назва праекту = Рэпартажы| выдавецтва = [[Еўрапейскае радыё для Беларусі]]| дата = 25 верасня 2011 | мова = | каментар = }}</ref>; каля 19 500 [[еўра]]). Артыкул 48 ВК абмяжоўваў асабістыя выдаткі вылучэнцаў на перадвыбарчыя мерапрыемствы 50 «базавымі адзінкамі» (прыблізна €420), паступленні ад грамадзян — 10-цю (прыблізна €85), ад юрыдычных асоб — 30-цю (прыблізна €255). Выдаткі вылучэнца са сродкаў асабістага перадвыбарчага фонду не маглі перавышаць 3000 «базавых адзінак» (103 мільёны [[Беларускі рубель|рублёў]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = 14 снежня 2011| url = http://news.belta.by/by/print?id=600122| загаловак = Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь| фармат = | назва праекту = Дасье| выдавецтва = [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]| дата = 19 верасня 2011 | мова = | каментар = }}</ref>; прыблізна 25 300 €)<ref name="закон"/>.