Праваабарончы цэнтр «Вясна»: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 3:
15 чэрвеня 1999 года арганізацыя была зарэгістравана як Грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр «Вясна». Уяўляе сабой рэспубліканскае аб'яднанне з цэнтрам у г. Мінску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасць членаў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраванні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.
 
Са студзеня 1998 года арганізацыя выдавала праваабарончы бюлетэнь "Права на Волю", сталымі аўтарамі якога былі [[Міхась Ігнатавіч Кукабака|Міхась Кукабака]], [[Алесь Віктаравіч Бяляцкі|Алесь Бяляцкі]], [[Паліна Уладзіміраўна Качаткова|Паліна Качаткова]], фатографам [[Уладзімір Сапагоў]].
 
Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 года за ўдзел у назіранні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр «Вясна» было пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі.
Радок 9:
6 сакавіка 2004 года ПЦ «Вясна» быў прыняты ў Міжнародную федэрацыю праў чалавека.
 
З 1998 года Праваабарончы цэнтр "Вясна" актыўна выступае супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. У 2009 годзе, у выніку намаганняў арганізацыі, ўзнікла [[Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”|Кампанія Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання.]]
 
24 чэрвеня 2007 года Камітэт па правах чалавека [[ААН]] прызнаў, што ліквідацыяй ПЦ «Вясна» беларускія ўлады парушылі пункт 1 артыкула 22 Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы. Аднак у самым Мінску гэты развязак праігнаравалі, выказаўшы думку, што меркаванні КПЧ ААН з'яўляюцца толькі рэкамендацыйнымі.