Міхась Ігнатавіч Кукабака: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
 
== Дысідэнцтва ==
У жніўні 1968 годзе быў выкліканы ў Дарніцкі ваенкамат Кіева, дзе заявіў, што «''калі накіруеце ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакію]], павярну аўтамат супраць вас: саўдзельнікам злачынства савецкага ўраду не буду, выступлю на баку чэхаславацкага народу''». Таксама здолеў перадаць намесніку Генеральнага консула Чэхаславакіі свой артыкул з асуджэннем уводу савецкіх войскаў і папрасіў перадаць гэты тэкст на Захад. Быў змушаны з'ехаць з Кіева ў [[Аляксандраў (горад) Аляксандраў|Аляксандраў]] [[Уладзімірская вобласць|Уладзімірскай вобласці]] [[РСФСР]]. Працаваў электрыкам на радыёзаводзе. Калі [[КДБ]] вызначыў, што Кукабака настойліва шукаў кантактаў з заходнімі карэспандэнтамі, быў арыштаваны 14 красавіка 1970 года. Падчас ператрусу быў знойдзены напісаны ім «Адкрыты ліст англійскаму пісьменніку [[Айвар Мантэгю|Айвару Мантэгю]]» ў абарону [[Анатоль Кузняцоў|Анатоля Кузняцова]], аўтара «Бабінага яру». Гэты артыкул быў адказам на паклёпніцкую публікацыю ангельскага літаратара ў газеце «[[Комсомольская правда]]».
 
'''З успамінаў 1990 года''': ''«У мяне [была] звычайная біяграфія звычайнага, простага чалавека… Мае погляды фармаваліся выключна на аснове асабістага досведу. Я не слухаў замежныя перадачы, не чытаў самвыдатаўскае літаратуры, нават не ведаў, што такая ўвогуле існуе. Таму маё грамадзянскае „сталенне“ праходзіла даволі павольна… Я… толькі дзесьці на мяжы свайго 30-годдзя пачаў сур’ёзна раздумваць аб рэвалюцыі і яе выніках, аб тым, у імя якой будучыні краіна забрала мільёны жыццяў…»''