Прэмія міру кнігагандляроў Германіі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Узнагарода міра кнігагандляроў Германіі''' (ням. ''Der Friedenspreis des Deutschen Buchhan...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:03, 17 красавіка 2017

Узнагарода міра кнігагандляроў Германіі

(ням. Der Friedenspreis des Deutschen Buchhandels) - гэта міжнародная ўзнагарода дзеячам літаратуры, навукі і мастацтва за іх унёсак ў развіццё міра і ўзаемаразумення паміж народамі. Яна была арганізавана ў 1949 годзе. Узнагароду ў памеры 25000 еўра выдаецца пад час Франкфурцкага кніжнага кірмаша. Урачыстае ўзнагароджанне адбываецца ў царкве Святога Паўла ва Франкфурце - на- Майне. 

Узнагарода выдаецца біржавым саюзам кнігагандляроў Германіі.

Нягледзячы на тое, што ідэя была выказана яшчэ ў 1949 годзе, ўпершыню ўзнагарода была ўручана ў 1950, як «Узнагарода міра нямецкіх выдавецтваў» у Гамбургу.

У 1971 годзе ўпершыню яна была прысуджана пасмяротна. Лаўрэат быў вызначаны саветам фонду.

За ўвесь час існавання ўзнагарода была прысуджана 65 разоў, з якіх 8 - жанчынам. У тым ліку беларускай пісьменніце - Святлане Алексіевіч у 2013 годзе.

Савет фонда

На 17 чэрвеня 2015 склад савета быў наступны:


  • Штэфан Дэт'ен (Deutschlandradio, Берлін)
  • Ульрых Куон (Deutsches Theater , Берлін)
  • Фелісітэс фон Лофенберг (рэдактар Frankfurter Allgemeine Zeitung)
  • Карл-Йозэф Кушель (Тюбінген)
  • Карл Шлёгель (Берлін)
  • Янне Теллер (Нью-Йорк)
  • Маттіас Ульмер (выдавецтва Еўгена Ульмера, Штутгарт)
  • Томас Рэтш (Брауншвайг)
  • Генрых Рітмюллер (Тюбінген)