Фрыдрыхштат (Дрэздэн): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Фрыдрыхштадт (ням.Dresden-Friedrichstadt) - гэта адміністрацыйны район у горадзе Др...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:41, 17 красавіка 2017

Фрыдрыхштадт (ням.Dresden-Friedrichstadt) - гэта адміністрацыйны район у горадзе Дрэздэн, які знаходзіцца на левым беразе ракі Эльба.

Плошча района складае 6,05 км², у якім, на дадзеныя на 2003 год, жыве 5 259 чалавек.

Гісторыя

Першае згадванне гэтай часткі Дрэздэна адбылося яшчэ ў 1206 годзе саксонскім маркграфам Дзітрыхам Майсанскім у грамаце, дзе таксама ўпершыню ўзгадваўся і сам Дрэздэн. У гэты час гэта была невялікая вёска, якая на старалужыцкай мове гучыць як Oztrov (ці Ostra - у больш позніх варыянтах). Гэтая назва красамоўная, таму што гэты район, які знаходзіцца заходней ўпадзення рэк Вайсерытц і Эльба, ніколі не затапліваецца пад час павадкаў.У XV стагоддзі да Остры далучыліся яшчэ дзве вёскі: Rostagk і Wernten. А пасля таго як у 1559 годзе вёска перайшла ў валоданне курфюрста Аўгуста Першага, усе жыхары вёскі былі выселены, а на гэтых тэрыторыях былі зроблены сельскагаспадарчыя ўгоддзі. У 1730 годзе саксонскі курфюрст Аўгуст Магутны ў гонар свайго сына Фрыдрыха Аўгуста даў вёске назву Фрыдрыхштадт. У 1835 годзе Фрыдрыхштадт стаў часткай Дрэздэна.

Выбітнасці

  • Старыя каталіцкія могілкі
  • Палац Брюль-Маркаліні (зараз шпіталь Дрэздэн - Фрыдрыхштадт)
  • Йенице (ням. Yenidze)
  • Дрэздэнскі выставачны комплекс
  • Школьны музей Дрэздэна