Усевалад Родзька: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Скончыў Навагрудскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, а пасля — падафіцэрскую школу ў Замброве. У верасні 1939, як харунжы рэзерву 42-га пяхотнага палка, прымаў удзел у нямецка-польскай вайне. Быў паранены, 19 верасня трапіў у нямецкі палон, знаходзіўся ў шталагу каля [[Горад Познань|Познані]].
 
Вызвалены з лагера 20 жніўня 1940. Адразу ж устанавіў кантакты з дзеячам і беларускай палітычнай эміграцыі. Працаваў сакратаром Кракаўскагп філіяла [[Беларускі камітэт, Варшава|Варшаўскага беларускага камітэта]]. Уваходзіць у групу [[В. Гадлеўскі|В. Гадлеўскага]], якая арганізоўвала падпольную [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускую незалежніцкую партыю]]. З вясны 1941 супрацоўнічаў з абверам. З ліпеня 1941 — бурмістр [[Віцебск]]а. Арганізатар нацыянальнага падпольнага і партызанскага руху, з 1942 годаг. — старшыня ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. Выступаў з публіцыстыкай у легальным і нелегальным друку. Член [[БЦР|Беларускай цэнтральнай рады]], адказны за працу з моладдзю. З сакавіка 1944 выконваў абавязкі камандзіра 15-га батальёна БКА, меў ранг капітана. За ўдзел у антыпартызанскай аперацыі і ў маі-чэрвені і 1944 у раёне Вілейкі ўзнагароджаны Жалезным Крыжам II ступені. Распрацаваў план антынямецкага паўстання ў Мінску, якое меркавалася ўзняць падчас правядзення [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другога Усебеларускага кангрэса]].
 
З жніўня [[1944]] г. — у [[Паветрана-дэсантны спецыяльны батальён «Дальвіц»|ваеннай школе «Дальвіц»]], быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёна. У студзені [[1945]] г. загадам Галоўнага кіраўніцтва ваенных спраў БЦР атрымаў ранг маёра. У чэрвені 1945 з групай дэсантнікаў з Чэхіі перабраўся ў [[Беласток]], дзе быў арыштаваны і вывезены ў БССР. Паводле іншай версіі, бы ў арыштаваны савецкім і спецслужбам і ў маі 1945 у Чэхіі і выкарыстоўваўся імі для ліквідацыі падполля і партызанскіх атрадаў БНП.
 
22 мая 1946 «за здраду Радзіме» прыгавораны ваенным трыбуналам войска ў МУС Беларускай ваеннай акруг і да расстрэлу. Смяротны прысуд быў заменены вялікім тэрмінам зняволення, які адбываў у Сібіры. Ад яго імя савецкія спецслужбы ў 1950-х арганізоўвалі радыёгульні з заходнімі цэнтрамі. Далейшы лёс невядомы. Паводле іншых звестак расстраляны ў 1946 годзе.[http://jivebelarus.blogspot.com/2010/03/19441945.html]