Розніца паміж версіямі "Васілевічы"

98 байтаў дададзена ,  2 гады таму
З 26 чэрвеня 1919 года — цэнтр воласці [[Гомельская губерня|Гомельскай губерні]] [[РСФСР]]. З 8 снежня 1926 года ў складзе [[БССР]]. З 8 снежня 1926 года да 4 жніўня 1927 года і з 20 лютага 1938 года да 16 верасня 1959 года цэнтр [[Васілевіцкі раён|Васілевіцкага раёна]]. У 1927—1938 і з 1959 года ў Рэчыцкім раёне.
 
У 1925—1927 гадах працаваў [[Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж|лясны тэхнікум]] (да гэтага знаходзіўся ў Гомелі, потым у [[Горад Буда-Кашалёва|Буда-Кашалёва]]). У 1929 годзе арганізаваны [[калгас]], працавалі торфазавод, 2 кузні, слясарня, паравы млын, цагляны завод, смалакурня, дрэваапрацоўчая майстэрня, 7-гадовая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, бальніца. У 1934 годзе створана [[Машынна-трактарная станцыя|МТС]]. З 15 ліпеня 1935 года — мястэчка.
 
У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] у чэрвені 1941 года ў Васілевічах была сфарміравана кавалерыйскай група пад кіраўніцтвам А. І. Бацкалевіча, якая пэўны час вяла баявыя дзеянні ў тыле наступаючай нямецкай арміі. З 24 жніўня 1941 да снежня 1943 года дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнікі Л. П. Курганская-Сакалова, Т. М. Астапенка, А. І. Белы). Вясной 1942 года налічвалася 5 падпольных груп. Загінулі 32 падпольшчыкі (пахаваны ў брацкай магіле ў скверы па вул. Камсамольскай). Акупанты расстралялі 41 жыхара (пахаваныя ў магіле ахвяр фашызму, за 2,5 км да захаду ад горада). Вызвалена 18 снежня 1943 года часткамі [[65-я армія, СССР|65-й арміі]] [[1-ы Беларускі фронт|1-га Беларускага фронту]]. Разам з салдатамі Савецкай Арміі ў вызваленні Васілевіч удзельнічалі партызаны, сярод якіх быў камандзір кавалерыйскага эскадрона лейтэнант Мікалай Трафімавіч Маструкоў (пасмяротна прысвоена званне [[Герой Савецкага Саюза]]). 428 жыхароў загінулі на фронце.