Старабеларуская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 96:
Паланізацыя выклікала адпор буйных беларускіх дзяржаўных ([[Леў Іванавіч Сапега|Леў Сапега]]) і некаторых рэлігійных ([[Васіль Цяпінскі]]) дзеячаў. Пачынаючыся з публіцыстыкі (напрыклад, у прадмове [[Васіль Цяпінскі|Цяпінскага]] (1570)), абарона правоў беларускай мовы пераходзіла ў практыку дзяржаўнага будавання (спрэчкі аб мове [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статуту 1588 г.]], вынік якіх агучаны ў славутай [[Леў Іванавіч Сапега|Сапегавай]] прадмове да Статута 1588 г.) і зафіксаваны ў выбары мовы Статутаў. Значнай перамогай гэтай палітычнай лініі было замацаванне ў адмысловым артыкуле Статута старабеларускай мовы як адзінай дазволенай мовы афіцыйных дакументаў, што быў унесены ў Статут 1566 года, і паўтораны ў Статуце 1588 года, і нават у польскім перавыданні Статута (1614)<ref name="fn22">Сучасная інтэрпрэтацыя слова ''руски'', хоць і не выклікае пярэчанняў у беларускім мовазнаўстве, але аспрэчваецца ў гістарыяграфіі. {{далей}}: [[#Афіцыйная мова|Праблема дэнамінацыі афіцыйнай мовы ВКЛ]].</ref>. {{таксама|*}}: [[Залаты век беларускай гісторыі]].
 
З цягам часу, калі ўсё большая колькасць вышэйшага, а потым і сярэдняга класа пераходзіла ў польскую культуру, і на полькуюпольскую мову, выкарыстанне старабеларускай мовы скарачалася. Пад сяр. 17 ст. адзіным значным выдаўцом па-старабеларуску заставалася праваслаўная царква. Аднак, у той час нават мова тэкстаў, пісаных у праваслаўным асяроддзі, стала, у спробе прыцягнуць увагу чытача, моцна паланізаванай, і пачала моцна адрознівацца не толькі ад гутарковай мовы, але і ад ранейшай старабеларускай літаратурнай традыцыі. Прыкметна, што ад 1626 ''ўся'' праваслаўная анты-уніяцкая палеміка друкавалася па-польску.
 
К 2-й чвэрці 17 ст., старабеларуская літаратурная мова ўвабрала вялікую колькасць польскіх моўных элементаў, адарвалася ад сваёй народнай асновы, і стала моцна штучнай і нават не цалкам прыдатнай да жыццёвага выкарыстання. Літаратурная мова перыяду<!--of [[Piotr Mogila]]?-->, асабліва пасля пераносу цэнтра праваслаўнага кнігадрукавання ў Кіеў ([[1610-я]] гг.), ужо не можа лічыцца сапраўды старабеларускай.<ref name="fnk-03"/>