Розніца паміж версіямі "Аляксандр Іванавіч Макась"

др
(→‎Клубная: арфаграфія)
== Кар'ера ==
=== Клубная ===
Выхаванец спартыўнай школы мінскага МТЗ-РІПА (пазней перайменаванага ў [[ФК Партызан Мінск|«Партызан»]]). З 2009 выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезону 2010. У сезоне 2011 дапамог мінчанам вярнуцца ў эліту, забіўшы за 19 мячоў.
 
У студзені 2012 перайшоў у [[ФК Мінск|«Мінск»]], але не змог замацавацца ў асноўным складзе. У ліпені 2012 атрымаў траўму і выбыў да канца сезону. У лютым 2013 праходзіў прагляд у мазырскай [[ФК Славія Мазыр|«Славіі»]], але ў выніку вярнуўся ў Мінск.
У сезоне 2014, пасля зыходу з клуба [[Раман Васілюк|Рамана Васілюка]] і [[Леанід Ковель|Леаніда Ковеля]], стаў нарэшце асноўным нападнікам мінчан. Паспяхова праявіў сябе ў гэтай ролі, забіўшы за сезон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасля [[Мікалай Януш|Мікалая Януша]]. У снежні 2015 года разарваў кантракт з «Мінскам»<ref>[http://football.by/news/79584.html Александр Макась покинул "Минск"]</ref>.
 
У лютым 2016 прыбыў на прагляд у казахстанскі [[ФК Іртыш Паўладар|«Іртыш»]]<ref>[http://by.tribuna.com/football/1036980987.html Макась проходит просмотр в «Иртыше»]</ref>. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамвіўсядамовіўся аб ўмовахумовах кантракта і накіраваўся ў стан іншага клуба з Казахстана — [[ФК Атырау|«Атырау»]]<ref>[http://www.football.by/news/81622.html Александр Макась покинул расположение "Иртыша" и присоединился к "Атырау"]</ref>, з якім неўзабаве падпісаў кантракт<ref>[http://football.by/news/82206.html Александр Макась подписал контракт с "Атырау"]</ref>. У сезоне 2016 забіў толькі 1 гол у 24 матчах за «Атырау».
 
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]] і ў выніку падпісаў кантракт з клубам<ref>[http://football.by/news/95603.html Александр Макась стал игроком "Торпедо-БелАЗ"]</ref>.