Розніца паміж версіямі "Вілія"

27 байтаў дададзена ,  3 гады таму
др
др (значэнні, афармленне)
 
== Агульнае ==
Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на паўночны ўсход ад [[вёска Вялікае Поле, Докшыцкі раён|вёскі Вялікае Поле]] Докшыцкага раёна, перасякае мяжу з Літвой за 2 км на паўночны захад ад [[Вёска Жарнэлі|вёскі Жарнэлі]] Астравецкага р-на, упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля [[Горад Каўнас|Каўнаса]]. На рацэ створана [[Вілейскае вадасховішча]], частка вады якога па [[Вілейска-Мінская водная сістэма|Вілейска-Мінскай воднай сістэме]] перапампоўваецца ў раку [[Рака Свіслач, прыток Бярэзіны|Свіслач]].
 
Рэжым адрозніваецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45 % гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вадасховішча ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снежня, у сярэднім і ніжнім — у канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—20 °C, найбольшая ў ліпені (27,9 °C, 1956).