Друцк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
У другой палове XII ст. залежнасць Друцка ад Полацка стала сімвалічнай. Друцкія князі сами прымаюць рашэнні, які бок падтрымаць у міжусобнай барацьбе. Уцягнуўшыся ў супрацьстаянне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі, горад падтрымаў першых. У 1181 саюзнікі чакалі прыходу вояў чарнігаўскага князя Святаслава. Але прывёў дружыну да сцен Друцка яго брат Яраслаў Усеваладавіч. Заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці, ён цярпліва чакаў зручнага моманту, каб пачаць прыступ. Час ад часу лучнікі смаленскага князя Давыда перапраўляліся цераз раку і ўступалі ў сутычкі з чарнігаўскімі ваярамі. Такое "пасіўнае" супрацьстаянне доўжылася амаль тыдзень. Святаслаў падышоў да Друцка з наўгародскімі дружынамі. Давыд хутка ацаніў становішча і ноччу патаемна ўцёк у Смаленск. Лёс горада быў вырашаны.
 
Летапісныя звесткі XIII ст. аб Друцку вельмі скупыя і недакладныя. Вядома, што ў 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі Вялікага князя Літоўскага Рынгвальта і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый. Друцк і наваколле былі ўключаны ў [[ВКЛВялікае княства Літоўскае]]. Есць звесткі аб тым, што ў час праўлення [[Гедымін]]а паміж ім і друцкім князем Іванам узнік канфлікт, у выніку чаго апошні ў 1340 пакінуў Друцк і накіраваўся ў Маскву. У час барацьбы за велікакняжацкую пасаду паміж [[Свідрыгайла]]м і [[Вітаўт]]ам апошні заняў Друцк, абвінаваціў яго князёў у сапачуванні свайму саперніку і прымусіў "княжат друцких с боярам своими" прысягнуць яму.
 
Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк пачаў страчваць з 1524. Менавіта тады ў выніку вострай сутычкі паміж ваярамі [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] і Вялікага княства Літоўскага ён быў разбураны і спалены. Войны Масковіі з ВКЛ і Польшчай, калі горад не раз пераходзіў з руку рукі, паставілі яго ў шэраг пазаштатных і паўзабытых. Разбурэнні і паборы з абодвух бакоў давялі горад да ўзроўню малалюднага мястэчка.