Мумітроль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Мумі-экранізацыі: вырашэнне неадназначнасцей using AWB
др арфаграфія, перанесена: тогадо → тагадо з дапамогай AWB
Радок 5:
=== Мумісям'я ===
* '''Мумітроль''' (''Mumintrollen'') — бегемотападобная істота, галоўны герой усёй муміэпапэі. Падлетак, шукальнік прыгодаў, амаль адзіны хто [[апрыёры]] верыць усім гісторыям уласнага бацькі. Любіць удзельнічаць ва ўсялякіх [[авантура]]х, яшчэ больш любіць іх ладзіць. Мае сяброўку — фрэкен Снорк.
 
* '''Мумімама''' (''Muminmamman'') — маці галоўнага героя, найлепшая мама ў свеце. Добра гатуе аладкі і майструе чоўнікі з кары. Нічога не можа парушыць яе спакойнага стану. Адзіная рэч, якую яна смяротна баіцца згубіць - гэта яе сумачка, дзе заўжды ляжыць штось карыснае. З астатнімі рэчамі развітваецца з лёгкім сэрцам. Мае схільнасць да авантураў і нікому нічога не забараняе.
 
* '''Мумітата''' (''Muminpappan'') — бацька галоўнага героя. Нарадзіўся пры таямнічым раскладзе зорак. Першыя гады правёў у школе для падкінутых мумітроляў, якою кіравала адна Хемуліха, адтуль збег, пазнаёміўся з Фрэдрыксанам. Доўгі час вандраваў, пакуль не пазнаёміўся з будучай Мумімамай, асеў у Мумідоле, пабудаваў хату, пасадзіў шмат дрэваў і займаецца гадаваннем сына і яго сяброў, якія жывуць разам з мумітролямі. Любіць апавядаць пра свае юнацкія прыгоды. Крыўдзіцца, калі гэтым гісторыям не вераць і вельмі радуецца, калі ўсе астатнія атрымліваюць стоадсоткавы доказ таго, што прыдуманага ў яго гісторыях зусім крыху (адно каб было цікавей). [[Кансерватар]] і не жадае, каб у яго доме хоць калі-небудзь з'явілася [[электрычнасць]]. Нягледзячы на свой [[статус]] бацькі сямейства не згубіў былога [[авантурызм]]у.
 
* '''Продак''' (''Förfadern'') — стары-стары троль, выпадкова выпушчаны Мумітролем падчас зімовай [[дэпрэсія|дэпрэсіі]] з шафы ў купальні. Не размаўляе, нічога не есць, жыве ў коміне ў гасцёўні.
 
=== Сябры і знаёмыя ===
* '''Cніф''' (''Sniff'') — сябра Мумітроля. Самы маленькі з усяго асяроддзя і гэтым карыстаецца. Крыху сквапны, інфантыльны, любіць розныя бліскучыя рэчы. Увязваецца ва ўсялякія авантуры Мумітроля, а потым, калі сустракаецца з нейкімі цяжкасцямі, адразу ж пачынае нудоціць. Але ў цэлым добрая істота. Сын Валэндака і звераняткі Сос.
 
* '''Валэ́ндак''' (''Råddjuret'') — бацька Сніфа, муж звераняткі Сос, сябра юнацтва Мумітаты. Мае цікавую [[біяграфія|біяграфію]]: яго бацькі загінулі падчас генеральнага прыбірання. Выхоўваўся сваім дзядзькам Фрэдрыксанам. Жыў у скрынцы з-пад кавы спачатку адзін, а потым нейкі час дзяліў яе з малым Кліпдасам. Паталагічна няўважлівы, плаксівы, але заўжды гатовы прыйсці на дапамогу, як маральна так і фізічна. [[Калекцыя]]нуе гузікі.
 
* '''Зверанятка Сос''' (''Sås-Djuret'') — пра яе амаль няма звестак. Вядома, што яна была вельмі прывабная асоба і таксама як яе муж Валэндак збірала гузікі, на гэтай глебе яны і пазнаёміліся. Потым агульная зацікаўленасць амаль адразу перайшла ў каханне. Ад моманту знаёмства на Садовым свяце Усеўладара, да іх вяселля прайшло не больш за некалькі дзён.
 
* '''Снусмумрык''' (''Snusmumriken'') — яшчэ адзін з найлепшых сяброў Мумітроля. Самотнік, шукальнік прыгодаў. Любіць жыць у намёце, паліць люльку і граць на губным гармоніку і флейце. З нянавісцю ставіцца да забараняльных шыльдаў. Асабістымі ворагамі лічыць Ахоўніка парку і Паліцыянтаў. У сваяцтве з мюмламі. Сын Юксарэ і Мюмлы-маці. Калі злуецца, звычайна кажа: «Хуп-хэф». Носіць толькі тую вопратку, якая выглядае «дастаткова» старой і ўвогуле абыякава ставіцца да рэчаў. Кожную восень адыходзіць з Мумідолу і вяртаецца толькі ў красавіку.
 
* '''Юксарэ''' (''Joxaren'') — нягледзячы на сваю паталагічную ляноту з'яўляецца апантаным шукальнікам прыгодаў. Любіць вандраваць, паліць люльку, але не любіць працаваць. Абсалютны [[нонканфармізм|нонканфарміст]], любую забарону лічыць сігналам для дзеяння: каб прымусіць яго згубіць інтарэс да забароненага плоду, дастаткова яму дазволіць рабіць усё, што забаронена. Як і яго сын, не любіць Ахоўніка парку і паліцыю.
 
* '''Мюмла-мама''' (''Mymlanmamman'') — маці Снусмумрыка, Мюмлы, Малой Мю і яшчэ вялікага мноства мюмлаў, якія да сюжэту муміэпапэі не маюць амаль ніякага дачынення. Яе постаць уся нібыта складаецца з акружнасцей. Заўжды ўсміхаецца. Нанач сваім дзецям у якасці казкі распавядае дэтэктыўную гісторыю аб Інспектары Твігсе.
 
* '''Мюмла''' (''Mymlan'') — найстарэйшая з дачок Мюмлы-мамы. Асноўны занятак — дагляданне малой сястрычкі Мю. Мае маркоўнага колеру валоссе, якое заўжды завязвае ў пучок, і занадта вольны характар. Мае тытулы князёўны Каралеўскай Вольнай калоніі (якую ў маладосці зладзіў Мумі-тата) і прымы плавучага тэатра. Вечны падлетак.
 
* '''Малая Мю''' (''Lilla My'') — самая маленькая мюмла ў свеце. Нягледзячы на салідны ўзрост, заўжды застаецца маленькім, [[капрыз]]ным, шкодным дзіцёнкам, які, нягледзячы на мініяцюрныя памеры, першы ў чарзе на новую авантуру. Сястру, зразумела ж, нават не спрабавала слухацца. Лятэнтная [[танатафіл]]ка: трапляючы ў суполцы ў складаныя абставіны з задавальненнем каментуе: Мы пэўна зараз загінем!
 
* '''Снорк''' (''Snorken'') — знаходзіцца ў некаторым сваяцтве з мумітролямі, але, у адрозненне ад іх, у залежнасці ад настрою ці псіхалагічнага стану змяняе свой колер. Лічыць сябе старэйшым за ўсіх, таму паводзіць сябе занадта сур'ёзна. У [[фарсмажор]]ных абставінах адразу ж праводзіць [[брыфінг]]. Нават аднойчы сядзеў на пасадзе [[суддзя|суддзі]]. Час ад часу задаецца пытаннем: «Навошта ў свеце існуюць сёстры».
 
* '''Фрэкен Снорк''' (''Snorkfröken'') — сястра Снорка. Легкадумная істота, добрая, пужлівая. Таксама як і старэйшы брат мяняе колер скуркі. Любіць разнастайныя забавы і няжудасныя прыгоды. Закаханая ў Мумітроля.
 
* '''Хемулі''' (''Hemuler'') — занудлівыя стварэнні з негустым кустападобным валоссем на галаве і доўгай пашчай. Не маюць гумару, фантазіі і густу. Тым не менш лічаць свой лад жыцця ідэальным і сапраўды незадаволеныя, калі хтось паводзіць сябе інакш. Таму любімая прымаўка хемулёў: «Як у гэтым свеце ўсё не па-хемульску». Каб выправіць гэты недахоп грамадства, хемулі ідуць у выхавацелі, ахоўнікі паркаў і [[паліцыя]]нты. Іншыя ж, каб не бачыць усіх недахопаў свету, адгароджваюцца ад свету навукай.
* '''Усеўладар''' (''Självhärskaren'') — [[аўтакратыя|аўтакратычны]] кіраўнік невялічкай дзяржавы. Кіруе даволі легкадумным, але працавітым народам, любімым заняткам якога з'яўляецца будаванне сценаў. Нягледзячы на стогадовыстагадовы ўзрост, не страціў розуму, рухаецца самастойна і мае своеасаблівы гумар.
 
* '''Усеўладар''' (''Självhärskaren'') — [[аўтакратыя|аўтакратычны]] кіраўнік невялічкай дзяржавы. Кіруе даволі легкадумным, але працавітым народам, любімым заняткам якога з'яўляецца будаванне сценаў. Нягледзячы на стогадовы ўзрост, не страціў розуму, рухаецца самастойна і мае своеасаблівы гумар.
 
* '''Філіф'ёнка''' (''Filifjonkan'') — стоадсодкавая "сіняя панчоха". Жыве самотна сярод разнастайных прыгожых дробязяў. Пакутуе ад мноства [[фобія]]ў, таму без чужое дапамогі не ў стане (ды і папросту не жадае) зрабіць крок для паляпшэння свайго існавання. Сям'і па большасці не мае. Мае стасункі з адной-дзвюма сяброўкамі, з якімі прыемна паразмаўляць аб «цяжкасцях гэтага свету».
 
* '''Туў-Цікі''' (''Too-Ticki'') — таямнічая асоба, якая існуе ва ўласным свеце і не надта жадае пушчаць туды чужынцаў. Жыве ў купальні мумітроляў у кампаніі нябачных мышак і разнастайных таямнічых істот. Кожны раз перад надыходам вясны робіць Вялікае Вогнішча. Носіць шапачку, унутраны бок якой блакітны, а вонкавы — чырвоны. Зімой дэманструе чырвоны бок, а вясной — блакітны. Сустракае вясну, граючы на катрынцы.
 
* '''Фрэдрыксан''' (''Fredrikson'') — фантазёр і вынаходнік. Стваральнік лётна-падводнага рачнога параходу, названага ў гонар нізкі вершаў яго сканалага брата (бацькі Валэндака) «Марскі аркестр» (хаця яго ўласны пляменнічак перайначыў назву на «Марзкі аркесдар»). Пачынаў як вольны мастак, але ў далейшым па прапанове Усеўладара стаў яго асабістым інжынерам. Тым не менш не страціў былога імпэту да авантураў. Уласны заплечнік зрабіў жытлом для Прывіда.
 
* '''Прывід''' (''Spöket'') — нягледзячы на тое, што з'яўляецца нячысцікам, добрая і сяброўская асоба. Поўнае імя — Прывід з Вострава Жахаў па мянушцы Страшыдла. Пачынаў як пужацель жыхароў Вострава Усеўладара, але з цягам часу да яго ўсе прызвычаліся, таму вымушана прыбіўся да маладога Мумітаты і яго «Каралеўскай Вольнай калоніі» і хутка пасля згоды з некаторымі правіламі стаў паўнапраўным каланістам. Спачатку жыў разам з Мумітатам, але пасля змены яго сямейнага становішча перабраўся ў заплечнік да Фрэдрыксана.
 
* '''Кліпда́с''' (''Klippdassеn'') — яшчэ дзіця. Як і ўсе кліпдасы, жыве на рачным дне, дзе вялікімі ікламі робіць каналы, каб здабыць сабе ежу. Па сваёй няўважлівасці трапіў на борт «Марскога аркестра», дзе жыў разам з Валэндакам, пакуль не быў адпраўлены дадому. Праз малы ўзрост і таму, што яго іклы яшчэ растуць, заўжды штосьці грызе і ўвесь свет падзяляе на рэчы, якія можна грызці і якія ўжо згрызеныя. Любіць выхавальныя гульні Цёткі Хемуліхі.
 
* '''Андатар''' (''Bisamråttan'') — філосаф-самотнік. Раней жыў у нары ля ручая, але калі мумісямейства недарэчна разбурыла яе падчас будавання моста, быў вымушаны па шчырым запрашэнні Мумітаты пасяліцца ў мумідоме. Лічыць, што працаваць — гэта не філасофская справа, таму час бавіць лежачы ў гамаку і чытаючы ўлюбёную кнігу: «Трактат пра Неістотнасць Існага».
 
=== Іншыя асобы ===
* '''Морра''' (''Mårran'') — зборны вобраз мумінячысціка. Істота, якая больш нагадвае рухомы кавалак цемры, чым нешта жывое. Нават улетку Морра нясе ў сабе кавалак зімовае сцюжы і можа загасіць самае вялікае полымя. Таксама выконвае абавязак начнога пудзіла ў жыхароў Мумідолу і яго наваколляў.
 
* '''Тофсла і Віфсла''' (''Tofslan och Vifslan'') — героі, якіх цяжка ўявіць па-асобку. Як і малая Мю, з'яўляюцца адвечнымі дзецьмі, размаўляюць на ўласнай, але крыху зразумелай мове. Не маюць уяўлення аб тым, што добра, а што блага.
 
* '''Гафса''' (''Gafsan'') — зборны вобраз кумушкі. Асоба са шкодным [[характар]]ам, ведае ўсе свежыя плёткі аб суседзях, знаёмых і нават аб знаёмых суседзяў і суседзях знаёмых, карацей аб усіх. Ніколі не прыйдзе на дапамогу, нават блізкім.
 
* '''Дронт Эдвард''' (''Dronten Edward'') — занадта вялізны, да таго ж няўважлівы і з дурным [[характар]]ам. Праз гэта ў хвіліну злосці ці па няўважлівасці можа расціснуць сяго-таго. Але, пакутуючы [[сумленне]]м, ладзіць пахаванне за ўласны кошт, праз гэта ніколі не мае грошай.
 
* '''Эма''' (''Emma'') — [[тэатр]]альная пацучыха, удава дырэктара [[тэатр]]а. Большую частку жыцця правяла за кулісамі, таму ведае аб тэатры ўсё і непарушна слухаецца ўсіх прыкметаў і традыцый [[сцэна|сцэны]]. Дапамагае мумісям'і і іх сябрам аднавіць тэатр мужа, напісаць [[п'еса|п'есу]] і зладзіць яе пастаноўку на сцэне «плавучага тэатра».
 
* '''Хаціфнаты''' (''Hattifnattarna'') — умоўна-разумныя істоты. Сілкуюцца [[электрычнасць|электрычнасцю]] [[грымоты|грымотаў]]. Не маюць [[Вуха|вушэй]] і [[рот]]у. Амаль усё жыццё (калі толькі не збіраюцца на Востраве Хаціфнатаў), плывуць па моры да толькі ім вядомай мэты. Нараджаюцца з насення, якое трэба сеяць непасрэдна перад надыходам [[Купалле|купальскае ночы]].
 
* '''Іншыя асобы''' — разнастайныя буйныя і дробныя істоты, без якіх можна было б абысціся, але якіх не хапала для масавасці.