Розніца паміж версіямі "Раскіданае гняздо (п’еса)"

→‎Сюжэт і мастацкія асаблівасці: Арфаграфічная памылка
др
(→‎Сюжэт і мастацкія асаблівасці: Арфаграфічная памылка)
Своеасаблівы шлях развіцця праходзіць у п'есе жонка Лявона Марыля. Яна цяжка хворая, прыкаваная да ложку. Але калі памірае Лявон, Марыля ўстае з пасцелі. Гэта сімвалічна: калі гінуць у змаганні бацькі, на іх месца становяцца маці. Калі ў фінале п'есы Марыля разам з малодшымі дзецьмі пакідае родную хату, яе ўчынак не ўспрымаецца як капітуляцыя перад жыццёвымі нягодамі. Ходзячы ад хаты да хаты, Марыля будзе расказваць людзям пра самавольства паноў, пра несправядлівасць на зямлі.<ref name=enc/>
 
Паказальна, што Марыля выпраўляецца ў вандроўку разам са Старцам, чалавекам бліскагаблізкага да яе лёсу. Ён таксама раней меў свой кавалак зямлі, але яго адтуль сагналі. Дасведчаны чалавек, Старац нясе людзям векавую народную мудрасць. Ён умее выслухаць чалавека, паспагадаць яго бядзе, даць разумную параду. Старац сее сярод людзей дух непакоры, нязломнасці перад выпрабаваннямі лёсу.<ref name=enc/>
 
Пасля Старца да Зяблікаў заходзіць Незнаёмы і таксама ў найбольш драматычныя, паваротныя моманты іх жыцця. Як і Старац, Незнаёмы не мае свайго ўласнага імя, прозвішча, не мае сваёй біяграфіі. Яго вобраз абагульнены, рамантызаваны. Гэта як бы сам покліч вякоў да людзей абудзіцца ад здранцвення, узняцца на змаганне. І Сымон, і Зоська ўрэшце адгукваюцца на кліч Незнаёмага і ідуць за ім.<ref name=enc/>
Ананімны ўдзельнік