[[Файл:Feb1712.jpg|thumb|Шведскі каляндар на люты 1712 года]]
'''Шведскі каляндар''' - — каляндар, які выкарыстоўваўся ў Швецыі ў перыяд з {{СС|11|сакавіка|1700|29|лютага}} па {{СС|11|сакавіка|1712|29|лютага}} года (у самім шведскім календары гэтаму перыяду адпавядалі даты з 1 сакавіка 1700 года па 30 лютага 1712 года). Ён апераджаў на адзін дзень [[юліянскі каляндар]] і адставаў на 10 дзён ад [[грыгарыянскі каляндар|грыгарыянскага]].
== Гісторыя ==
Да 1700 года ў Швецыі прытрымліваліся юліянскага календара, які адрознівашсяадрозніваўся ад грыгарыянскага ў той момант на 10 дзён. Але ў 1700 годзе паміж старым і новым лічэннем з'явілася 11 дзён розніцы. У снежні [[1699]] года ў Шведскім каралеўстве было прынята рашэнне перайсці з юліянскага календара на грыгарыянскі. Але шведы не сталі выкідаць 11 набраўшыхсядзён, што набраліся да таго часу дзён. Жадаючы захаваць ранейшую розніцу ў 10 дзён, шведскі кароль [[Карл XII]] загадаў лічыць 1700 год ([[высакосны год|высакосны]]) простым, гэта значыць выкінуць дзень 29 лютага. Потым было вырашана рабіць пераход паступова, прапускаючы высакосныя гады напрацягуна працягу 40 гадоў, гэта значыць, усе гэтыя гады пасля 28 лютага павінна было ісці 1 сакавіка і кожныя 4 гады яны б на адзін дзень набліжаліся б да грыгарыянскага календара. Але нягледзячы на прыняты план [[1704]] і [[1708]] гады былі высакоснымі. З-за гэтага напрацягуна працягу 11 гадоў шведскі каляндар апярэджваў на адзін дзень юліянскі каляндар, але адставаў на дзесяць дзён ад грыгарыянскага. Таму ў пачатковы перыяд [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайны]] шведскі каляндар быў на адзін дзень наперадзе рускага лічэння па старому стылю і ў той жа час адставаў на 10 дзён ад еўрапейскага. Тым не менш, шведскія гісторыкі прытрымліваліся гэтага лічэння, што потым часта выклікала блытаніну ў гістарыяграфіі дадзенай вайны.
У [[1711]] годзе Карл XII вырашыў канчаткова адмовіцца ад рэформы календара і вярнуцца да юліянскага летазлічэння. Для гэтага ў [[1712]] годзе ў лютым былі даданы 2 дні і такім чынам у Швецыі ў 1712 годзе з'явілася незвычайная дата [[30 лютага]].
Канчаткова Швецыя перайшла на грыгарыянскі календар у [[1753]] годзе звычайным для ўсіх краін чынам - — дзень, наступны за 17 лютага, аб'явілі 1 сакавіка.