Пазнанне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
'''Пазна{{націск}}нне''' — вышэйшая форма адлюстравання, аналізу і ўзнаўлення аб'ектыўнай рэчаіснасці ў мысленні, працэс атрымання і выпрацоўкі [[веды|ведаў]].
 
Пазнанне ахоплівае канкрэтныя сферы жыццядзейнасці людзей і ажыццяўляецца ў розных спалучэннях жывога і назапашанага вопыту, які перадаецца ад аднаго пакалення да другога. У гэтым плане адрозненне пазнання і [[веды|ведаў]] ёсць адрозненне працэсу і выніку: у ходзе выкарыстання элементаў канкрэтных ведаў для вырашэння праблем жыцця яны пераўтвараюцца і перапрацоўваюцца чалавекам і зноў вяртаюцца ў працэс пазнання.
 
У сучаснай навуцы і філасофіі прызнаецца прынцыповая магчымасць пазнання рэчаіснасці, але ў розных навуковых плынях і школах па-рознаму падыходзяць да вырашэння пытання характару і працэсу пазнання, яго мэт, характэрных рыс, магчымасцей. Агульнае вучэнне аб пазнавальнай дзейнасці дае філасофская тэорыя пазнання — [[гнасеалогія]]. Спецыфічныя праблемы і бакі працэсу пазнання даследуюцца гісторыяй навукі, [[навуказнаўства]]м, [[кагнітыўныя навукі|кагнетыўнай]] [[псіхалогія]]й, сацыялогіяй навукі і інш.