Кветкавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 34:
Марфалагічная разнастайнасць кветкавых вельмі вялікая. Будова вегетатыўных і генератыўных органаў у іх дасягае вялікай складанасці, [[тканка|тканкі]] характарызуюцца высокай ступенню спецыялізацыі.
 
У параўнанні з іншымі вышэйшымі раслінамі пакрытанасенныя маюць больш дасканалую анатамічную будову: у ксілеме  — сапраўдныя сасуды-трахеі, у флаэме (лубё)  — клеткі-спадарожніцы. Семязародкі (семязавязі) размешчаны ў поласці завязі. [[Гаметафіт]]ы спрошчаныя і развіваюцца хутчэй за [[голанасенныя]]. Характэрная асаблівасць пакрытанасенных  — двайное апладненне (адзін з 2 сперміяў зліваецца з [[яйцаклетка]]й, а другі  — з 2 палярнымі ядрамі зародкавага мяшка). Пасля апладнення развіваецца зародак, заключаны ў семя, якое знаходзіцца ў [[плод]]зе (адсюль назва).
 
== Пашырэнне ==
Кветкавыя  — адзіная група раслін, здольная да ўтварэння складаных шмат'ярусных супольнасцяў.
 
Аддзел пакрытанасенных падзяляецца на два класы  — [[двухдольныя]] і [[аднадольныя]]. Налічваецца больш за 450 [[сямейства]]ў. Прадстаўлены [[дрэва]]мі, [[куст]]амі, [[травы|травамі]], наземнымі, воднымі, [[эпіфіты|эпіфітамі]], [[сапратрофы|сапратрофамі]], [[паразіты|паразітамі]], [[насякомаедныя расліны|насякомаеднымі раслінамі]].
 
== Паходжанне і эвалюцыя ==
Радок 48:
 
== Літаратура ==
* Пакрытанасенныя / [В.  І.  Парфёнаў і інш.]. - — Мінск: Народная асвета, 1981. - — 188, [2] с. — (Наша прырода).
* Пакрытанасенныя // {{Крыніцы/БЭ|11}}