Уладзімір Васількавіч: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Заняў сталец ў [[1269]] пасля смерці бацькі. У 1273 ён ваяваў з [[яцвягі|яцвягамі]], якіх прымусіў прасіць міру. Барацьба ўспыхнула з новай сілай у [[1273]]—[[1274]] і скончылася «''перамогаю і гонарам вялікім''». Калі ў [[1279]], падчас голаду, яцвягі прасілі яго: «не патруці нас, але перакармі» — ён ім прадаў [[жыта]].
 
У [[1274]] Уладзімір вымушаны быў ваяваць з [[вялікія князі літоўскія|літоўскім князем]] [[Трайдзень|Трайдзеням]], які разбураў ўладзімірскіяуладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час ворагі прымірыліся. Аднак у наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат [[Леў I Галіцкі]] разам з ханам [[Нагай|Нагаям]] распачалі ваенныя дзеянні з [[ВКЛ|Вялікім княствам]]. Уладзімір выступіў спачатку да [[Навагрудак|Навагрудка]], а пасля да [[Гродна|Гародні]]. Паход аднак не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.
 
Уладзімір паўтарыў паход на Гродна у [[1277]] разам з князямі Мсціславам і Юрыем, але і на гэты раз саюзнікаў напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гарадзенцам аб бязладдзі ў варожым войску, якія направілі на яго дружыну [[прусы|прусаў]]. Прусы адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень паўднёварускія князі штурмавалі Горадзен. Як паведамляе летапіс, абаронцы горада «''аки мертва стояша на забролях города''». Такога адпору нападаючыя не чакалі і сталі прасіць міру, «''како города им не имати''», ды зышлі прэч: «''городу не вспеша ничего же тако возвратит а во свояси''». Лічыцца, што з гэтага часу [[Гродна|Горадзен]] канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ.