Цфанія-Гедалія Якаўлевіч Кіпніс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
Кіпнісу прад’явілі наступнае абвінавачанне: стварэнне і кіраўніцтва падпольнай антысавецкай сіянісцкай арганізацыяй; незаконнае выкладанне мовы іўрыт; выраб і распаўсюд падручнікаў; удзел у антыўрадавых дэманстрацыях; актыўная дзейнасць у нелегальных сіянісцкіх арганізацыях "Гехалуц" і "Гашомэр Гацаір" у 1920-я гады на Украіне; прапаганда ў сваёй творчасці рэакцыйных ідэй яўрэйскага буржуазнага нацыяналізма. Фактычна яго пераследавалі за легальную па законах СССР дзейнасць (напрыклад, як “удзел у нелегальных дэманстрацыях” было трактавана калектыўнае ўскладанне кветак да помніка забітым нацыстамі яўрэям Мінска ў “Яме”).
 
Па справе Кіпніса ў якасці сведак было дапытана больш за 150 чалавек з розных рэгіёнаў СССР. У якасці аднаго са сведкаў па справе быў выкліканы беларускі мастак Яўген Ціхановіч [<ref>Ціхановіч, Яўген. Партрэт стагоддзя. Мінск, 2015].</ref>.
 
Пад ціскам пратэстаў міжнароднай грамадскасці Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР Указам ад 22 траўня 1973 года вызваліў Кіпніса і Давідовіча ад крымінальнай адказнасці, улічваючы ўдзел у вайне, заслугі ў працоўнай дзейнасці, узнагароджанне баявымі ордэнамі і медалямі СССР, прымаючы да ўвагі стары ўзрост і слабы стан здароўя, “кіруючыся прынцыпамі сацыялістычнага гуманізма” [58-10. Надзорные производства прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Аннотированный каталог. Март 1953 – 1991. Москва, 1999. С. 750]. Па звестках Эрнста Левіна, аб вызваленні Ц. Кіпніса хадайнічаў дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр на сустрэчы з міністрам замежных спраў СССР Андрэем Грамыкам.