Цфанія-Гедалія Якаўлевіч Кіпніс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Мастацкую адукацыю Ц. Кіпніс атрымаў у Кіеўскай яўрэйскай мастацка-прамысловай школе ў 1920-я гады.
 
У 1929 годзе пераехаў у Мінск. У 1930-я гады ў Мінску ствараў мастацкае афармленне кніг, працаваў тэатральным мастаком, удзельнічаў у выставах. У 1932 годзе выйшаў альбом “Ха”, які складаўся з шаржаў Дэ Вэ Бэкі (псеўданім Ц. Кіпніса) і напісаных Себасцьянам Старобінскім (Міколам Хведаровічам) пародый на творы беларускіх паэтаў. Сярод кніг, аформленых Ц. Кіпнісам: “Оа” Іцыка Кіпніса (Мінск, 1929, на ідыш), “Хлопчык Мотка” Шолам-Алейхема ў перакладзе [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]] (Мінск, 1936). Працаваў у Беларускім дзяржаўным яўрэйскім тэатры (з 1934 па 1941 гады быў яго галоўным мастаком), Тэатры юнага гледача. Сярод іншых, аформіў спектаклі: “Бойтрэ” [[Майсей Саламонавіч Кульбак|М. Кульбака]] (1937, рэжысёр М. Рафальскі), “Два недарэкі” А. Гольдфадэна (1939, рэжысёр В. Галаўчынер), “Маленькі чалавечак” З. Аксенфельда і Э. Кагана паводле М. Мойхер-Сфорыма (1940; рэжысёр М. Сокал). Супрацоўнічаў з часопісамі “Чырвоная Беларусь”, “Заклік”, “Іскры Ільіча”, газетай “Літаратура і мастацтва” ды іншымі перыядычнымі выданнямі. Працаваў таксама ў станкавым жывапісе.
 
У гады нямецка-савецкай вайны 1941-1945 гадоў пайшоў добраахвотнікам на фронт (хаця тэатр эвакуяваўся і працягваў дзейнасць у Новасібірску). Вайну скончыў з 14 баявымі ордэнамі і медалямі на пасадзе начальніка штаба пяхотнага батальёна. У 1945-1946 гадах па эскізах Ц. Кіпніса ў Германіі былі ўзведзеныя помнікі воінам, якія загінулі ў баях за Арнсвальд і Штаргард.