Цфанія-Гедалія Якаўлевіч Кіпніс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17:
29 лістапада 1972 года Цфанія Кіпніс быў зняты ў Брэсце з цягніка Масква–Вена (разам з жонкай Эстэр) і арыштаваны. Яго ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ БССР у Мінску.
 
1 снежня 1972 года па той самай крымінальнай справе быў арыштаваны палкоўнік у адстаўцы Яфім Давідовіч, у кватэры якога пры вобшуку знайшлі: франтавы пісталет [[ТТ|ТТ]] і 8 патронаў Цфаніі Кіпніса, якія апошні пакінуў Давідовічу пры выездзе; асабістыя запісы Давідовіча пра антысемітызм у СССР; копіі яго лістоў у савецкія і партыйныя органы і прэсу; выразкі з апублікаваных у прэсе СССР антысеміцкіх артыкулаў з пазнакамі Давідовіча і да т. п. Па стане здароўя (перанёс тры інфаркты) Я. Давідовічу абралі мерай стрымання падпіску аб нявыездзе.
 
Кіпнісу прад’явілі наступнае абвінавачанне: стварэнне і кіраўніцтва падпольнай антысавецкай сіянісцкай арганізацыяй; незаконнае выкладанне мовы іўрыт; выраб і распаўсюд падручнікаў; удзел у антыўрадавых дэманстрацыях; актыўная дзейнасць у нелегальных сіянісцкіх арганізацыях "Гехалуц" і "Гашомэр Гацаір" у 1920-я гады на Украіне; прапаганда ў сваёй творчасці рэакцыйных ідэй яўрэйскага буржуазнага нацыяналізма. Фактычна яго пераследавалі за легальную па законах СССР дзейнасць (напрыклад, як “удзел у нелегальных дэманстрацыях” было трактавана калектыўнае ўскладанне кветак да помніка забітым нацыстамі яўрэям Мінска ў “Яме”).