Цфанія-Гедалія Якаўлевіч Кіпніс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
шаблон
Радок 1:
{{мастак}}
'''Цфанія-Гедалія Якаўлевіч Кіпніс''' (1905—1982)  — тэатральны мастак, актывіст сіянісцкага руху ў СССР, [[дысідэнт]], палітычны вязень. Большую частку свайго жыцця пражыў у Беларусі.
 
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў 1905 годзе ў мястэчку Гарошкі (сучасная назва — Харошаў, з 1927 па 2016 — Валадарск-Валынскі) Жытомірскай вобласці. Вучыўся ў яўрэйскай школе. З юнацкіх гадоў быў актывістам сіянісцкага руху, удзельнічаў у стварэнні камітэтаў “Гашомэр«Гашомэр Гацаір”Гацаір» і “Гехалуц”«Гехалуц» у гарадах Украіны. Паколькі ў 1922 годзе сіянісцкая дзейнасць апынулася ў (будучым) СССР пад забаронай, у 1923 годзе Цфанія Кіпніс трапіў на непрацяглы тэрмін у Жытомірскую турму.
 
Мастацкую адукацыю Ц. Кіпніс атрымаў у Кіеўскай яўрэйскай мастацка-прамысловай школе ў 1920-я гады.
 
У 1929 годзе пераехаў у Мінск. У 1930-я гады ў Мінску ствараў мастацкае афармленне кніг, працаваў тэатральным мастаком, удзельнічаў у выставах. У 1932 годзе выйшаў альбом “Ха”«Ха», які складаўся з шаржаў Дэ Вэ Бэкі (псеўданім Ц. Кіпніса) і напісаных Себасцьянам Старобінскім ([[Мікола Хведаровіч|Міколам Хведаровічам]]) пародый на творы беларускіх паэтаў. Сярод кніг, аформленых Ц. Кіпнісам: “Оа”«Оа» Іцыка Кіпніса (Мінск, 1929, на ідыш), “Хлопчык«Хлопчык Мотка”Мотка» [[Шолам-Алейхем|Шолам-Алейхема]]а ў перакладзе [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]] (Мінск, 1936). Працаваў у [[Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР|Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР]] (з 1934 па 1941 гады быў яго галоўным мастаком), [[Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача|Тэатры юнага гледача]]. Сярод іншых, аформіў спектаклі: “Бойтрэ”«Бойтрэ» [[Майсей Саламонавіч Кульбак|М. Кульбака]] (1937, рэжысёр [[Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі|М. Рафальскі]]), “Два«Два недарэкі”недарэкі» А. Гольдфадэна (1939, рэжысёр [[Віктар Якаўлевіч Галаўчынер|В. Галаўчынер]]), “Маленькі«Маленькі чалавечак”чалавечак» З. Аксенфельда і Э. Кагана паводле [[Мендэле Мойхер-Сфорым|М. Мойхер-Сфорыма]] (1940; рэжысёр М. Сокал). Супрацоўнічаў з часопісамі “Чырвоная«Чырвоная Беларусь”Беларусь», “Заклік”«Заклік», “Іскры«Іскры Ільіча”Ільіча», газетай [[Літаратура і мастацтва (1932)|“Літаратура«Літаратура і мастацтва”мастацтва»]] ды іншымі перыядычнымі выданнямі. Працаваў таксама ў станкавым жывапісе.
 
У гады нямецка-савецкай вайны 1941-19451941—1945 гадоў пайшоў добраахвотнікам на фронт (хаця тэатр эвакуяваўся і працягваў дзейнасць у Новасібірску). Вайну скончыў з 14 баявымі ордэнамі і медалямі на пасадзе начальніка штаба пяхотнага батальёна. У 1945-19461945—1946 гадах па эскізах Ц. Кіпніса ў Германіі былі ўзведзеныя помнікі воінам, якія загінулі ў баях за Арнсвальд і Штаргард.
 
У 1946–1948 1946—1948 гг. Цфанія Кіпніс працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Украінскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра, а ў 1948–1949 1948—1949 г. — галоўным мастаком Бірабіджанскага дзяржаўнага яўрэйскага тэатра.
 
У 1949 годзе вярнуўся ў Мінск. Працягваў працаваць у кніжнай графіцы: напрыклад, аформіў “На«На мяжы магчымага”магчымага» Вадзіма Ахотнікава ў перакладзе Міколы Лупсякова (1950), “Соль«Соль жыцця”жыцця» Айзіка Платнера (1957, у перакладзе на беларускую) ды інш. Працаваў у [[Беларускі дзяржаўны тэатр лялек|Беларускім дзяржаўным тэатры лялек]], [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы]], у Мастацкім фондзе БССР. Пасля выхаду на пенсію цалкам прысвяціў сябе грамадскай дзейнасці, якой займаўся і да таго. Выкладаў іўрыт, памнажаў і распаўсюджваў падручнікі па яўрэйскай гісторыі і культуры, арганізоўваў яўрэйскую мастацкую самадзейнасць, адстойваў права яўрэяў на выезд у Ізраіль, актыўна ўдзельнічаў у мемарыяльных мерапрыемствах у [[Яма, мемарыял|“Яме”«Яме»]] (месцы згубы нацыстамі каля 5 тысяч вязняў мінскага гета). Сам падаў дакументы на выезд у Ізраіль і нечакана хутка атрымаў дазвол.
 
29 лістапада 1972 года Цфанія Кіпніс быў зняты ў Брэсце з цягніка Масква–ВенаМасква-Вена (разам з жонкай Эстэр) і арыштаваны. Яго ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ БССР у Мінску.
 
1 снежня 1972 года па той самай крымінальнай справе быў арыштаваны палкоўнік у адстаўцы [[Яфім Аронавіч Давідовіч|Яфім Давідовіч]], у кватэры якога пры вобшуку знайшлі: франтавы пісталет [[ТТ|ТТ]] і 8 патронаў Цфаніі Кіпніса, якія апошні пакінуў Давідовічу пры выездзе; асабістыя запісы Давідовіча пра антысемітызм у СССР; копіі яго лістоў у савецкія і партыйныя органы і прэсу; выразкі з апублікаваных у прэсе СССР антысеміцкіх артыкулаў з пазнакамі Давідовіча і да т. п. Па стане здароўя (перанёс тры інфаркты) Я. Давідовічу абралі мерай стрымання падпіску аб нявыездзе.
 
Кіпнісу прад’явіліпрад'явілі наступнае абвінавачанне: стварэнне і кіраўніцтва падпольнай антысавецкай сіянісцкай арганізацыяй; незаконнае выкладанне мовы іўрыт; выраб і распаўсюд падручнікаў; удзел у антыўрадавых дэманстрацыях; актыўная дзейнасць у нелегальных сіянісцкіх арганізацыях "«Гехалуц"» і "«Гашомэр Гацаір"» у 1920-я гады на Украіне; прапаганда ў сваёй творчасці рэакцыйных ідэй яўрэйскага буржуазнага нацыяналізма. Фактычна яго пераследавалі за легальную па законах СССР дзейнасць (напрыклад, як “удзел«удзел у нелегальных дэманстрацыях”дэманстрацыях» было трактавана калектыўнае ўскладанне кветак да помніка забітым нацыстамі яўрэям Мінска ў “Яме”«Яме»).
 
Па справе Кіпніса ў якасці сведак было дапытана больш за 150 чалавек з розных рэгіёнаў СССР. У якасці аднаго са сведкаў па справе быў выкліканы беларускі мастак [[Яўген Мікалаевіч Ціхановіч|Яўген Ціхановіч]] <ref>Ціхановіч, Яўген. Партрэт стагоддзя. Мінск, 2015. С. 10-14.</ref>.
 
Пад ціскам пратэстаў міжнароднай грамадскасці Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР Указам ад 22 траўня 1973 года вызваліў Кіпніса і Давідовіча ад крымінальнай адказнасці, улічваючы ўдзел у вайне, заслугі ў працоўнай дзейнасці, узнагароджанне баявымі ордэнамі і медалямі СССР, прымаючы да ўвагі стары ўзрост і слабы стан здароўя, “кіруючыся«кіруючыся прынцыпамі сацыялістычнага гуманізма”гуманізма» <ref>58-10. Надзорные производства прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Аннотированный каталог. Март 1953 – 19911953—1991. Москва, 1999. С. 750.</ref>. Па звестках Эрнста Левіна, аб вызваленні Ц. Кіпніса хадайнічаў дзяржсакратар ЗША [[Генры Кісінджэр]] на сустрэчы з міністрам замежных спраў СССР [[Андрэй Андрэевіч Грамыка|Андрэем Грамыкам]].
 
13 ліпеня 1973 года Цфанія і Эстэр Кіпнісы прыляцелі ў Ізраіль.
 
У 1974-19751974—1975 Ц. Кіпніс быў мастаком тэатра “Ідытрон”«Ідытрон» (рэжысёр Леанід Лур’еЛур'е, тэатр ставіў спектаклі на ідыш) <ref>Тырышкин Сергей. [http://inieberega.ru/node/353 ''Житель иных стихий''] // Иные берега. 2011. №3№ 3(23).</ref>.
 
Памёр 26 красавіка 1982 года ў Бат-Яме (Ізраіль), дзе пражываў апошнія гады.
 
== Творы ==
* Ха: Пародыі С. Старобінскага [М. Хведаровіча]. Шаржы Дэ Вэ Бэкі [Ц. Кіпніса]. — [Гомель], [1932].
 
== Літаратура ==
* Художник Цфания-Гедалия Кипнис / Фильцер, Александр. Иерусалим, 2007.
* Жыбуль, Віктар. Цфанія Кіпніс — Дэ Вэ Бэка // [http://www.souz.co.il/clubs/read.html?article=3531&Club_ID=1 ''“Мы«Мы яшчэ тут!» Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXXII, снежань 2007  г. / кіслеў 5767  г.''].
* Жыбуль, Віктар. [http://belisrael.info/?p=8191 ''Пуцявіны і палотны Цфаніі Кіпніса''] // Роднае слова. 2015. №12№ 12 ().
* Жыбуль, Віктар. Цфанія Кіпніс — чалавек беспамылковага густу // [http://zviazda.by/sites/default/files/tekst_1-160_str.pdf ''Маладосць. 2016. №4№ 4.''] С. 114-118114—118.
* Левін, Эрнст. Каму верыць? // [http://www.souz.co.il/clubs/read.html?article=3552&Club_ID=1 ''“Мы«Мы яшчэ тут!» Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXXV, красавік 2008  г. / нісан 5768  г.''].
* Левин, Эрнст. [http://berkovich-zametki.com/Forum2/viewtopic.php?f=10&t=360 ''За что арестовали Кипниса? История минского "«Уголовного дела №97"№ 97» (29 ноября 1972  г. — 29 мая 1973  г.)''].
* Левин, Эрнст. [http://berkovich-zametki.com/Forum2/viewtopic.php?f=40&t=268 ''Цфания Кипнис: Некролог из журнала "«Круг"» №258№ 258 от 26 мая 1982 года''].
 
{{зноскі}}