Віленская мастацкая школа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дапаўненне
Радок 1:
'''Віленская мастацкая школа'''  — у мастацтвазнаўстве ўмоўная назва мастацкіх кафедраў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]]: рысунка і жывапісу (з [[1797]]), скульптуры (з [[1803]]), гравюры (з [[1805]]). Кафедры зачынены з універсітэтам у [[1832]] годзе.
[[Выява:VU bibliotekos Smuglevičiaus salė.JPG|left|Зала Ф. Смуглевіча ([[Вільнюскі ўніверсітэт]])|thumb]]
 
Сярод выкладчыкаў жывапісу і рысунка [[Францішак Смуглевіч|Ф. Смуглевіч]] (1797—1807) і [[Ян Рустэм|Я. Рустем]] (1798—1831), скульптуры — [[Казімір Ельскі|К. Ельскі]] (з 1811), гравюры — [[Дж. Сандэрс]] (1810—1819).
 
Складзеная Ф. Смуглевічам першая праграма школы ўключала тры этапы навучання: капіраванне ўзораў класічнага мастацтва, заснаванага на «ідэальнай» прапорцыі мадэлі; рысунак з гіпсавых фігур; рысунак з жывой мадэлі (уведзена Я. Рустэмам<ref у [[1815]]).name="ЛАЗ">{{кніга
|аўтар = [[Барыс Андрэевіч Лазука|Лазука Б.А.]]
|частка = Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя
|загаловак = Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца =
|выдавецтва = [[Беларусь, выдавецтва|Беларусь]]
|год = 2011
|том =
|старонкі = 356-357
|старонак = 430
|серыя =
|isbn = 978-985-01-0880-7
|тыраж =
}}</ref> у [[1815]]).
 
Кафедры давалі мастацкую падрыхтоўку, неабходную для паступлення ў акадэміі мастацтваў. У 1820—1822 гг. у школе вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў. На віленскай выстаўцы [[1820]] года было паказана 136 прац.
 
Выхаванцы школы [[Валенцій Ваньковіч|В. Ваньковіч]], [[Ян Дамель]], [[Язэп Аляшкевіч|Ю. Аляшкевіч]], [[Канут Русецкі|К. Русецкі]], [[Адам Шэмеш|А. Шэмеш]], [[Казімір Бахматовіч|К. Бахматовіч]], [[Канстанцін Кукевіч|К. Кукевіч]], [[Міхал Кулеша|М. Кулеша]], [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[Іван Фаміч Хруцкі|І. Хруцкі]], [[Палікарп Ётэйка|П. Ётэйка]] зрабілі значны ўнёсак у беларускую, рускую, літоўскую і польскую культуры<ref name="ЛАЗ"/>. Традыцыі школа былі развіты і паглыблены мастакамі другой паловы XIX стагоддзя<ref>[http://www.istmira.com/desyat-vekov-belorusskoj-istorii/708-osnovanie-vilenskogo-universiteta.html Заснаванне Віленскага ўніверсітэта]</ref>.
 
{{зноскі}}