Сцяг Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
Радок 16:
'''Дзяржа́ўны сцяг Рэспу́блікі Белару́сь''', '''сцяг Белару́сі''' — [[Чырвоны колер|чырвона]]-[[Зялёны колер|зялёны]] [[сцяг]] з [[Белы колер|белым]] і чырвоным [[арнамент]]ным малюнкам каля дрэўка. Бягучы дызайн быў уведзены ў [[2012]] годзе Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] і адаптаваны з агульным выглядам сцяга, зацверджаным на [[рэферэндум]]е [[Рэферэндум у Беларусі, 1995|мая 1995 года]]. Ён з'яўляецца мадыфікацыяй сцяга [[БССР]] [[Сцяг Беларускай ССР|1951 года]], які выкарыстоўваўся ў той час, калі краіна была адной з рэспублік [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|Савецкага Саюза]]. Зменамі, унесенымі ў сцяг савецкай эпохі былі: выдаленне знакаў [[камунізм]]у ([[Серп і молат|сярпа, молата]] і чырвонай зоркі) і «пераварочванне» колераў арнаменту з белага на чырвоным да чырвонага на белым. Ад рэферэндума [[1995]] года некалькі сцягоў, якія выкарыстоўваюцца ўрадавымі чыноўнікамі і ведамствамі, зробленыя па ўзоры дзяржаўнага сцяга.
 
Гэтая канструкцыя замяніла гістарычны [[бела-чырвона-белы сцяг]], які выкарыстоўваўся [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікай]] у [[1918]] годзе, перш чым Беларусь стала [[Спіс саюзных рэспублік СССР|адной з савецкіх рэспублік]], і быў вернуты пасля аднаўлення незалежнасці ў [[1991]] годзе. Бела-чырвона-белы сцяг надалей выкарыстоўваецца нацыянальна накіраванай часткай грамадства Беларусі, шэрагам грамадскіх арганізацый, у т. л. у акцыях пратэсту супраць [[Урад Рэспублікі Беларусь|урада]], а таксама [[Беларуская дыяспара|беларускай дыяспарай]].
 
== Кампазіцыя ==