Нейтраль (народ): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Гісторыя ==
Назва '''нейтраль''' была дадзена [[Францыя|французскімі]] каланістамі, якія ўсталявалі кантакты з карэнным насельніцтвам на поўдзень ад [[возера Антарыа|Антарыа]] і ўздоўж [[Рака НіагараНіягара|НіагарыНіягары]] ў [[1610]] г. Яе паходжанне тлумачыцца тым, што тутэйшыя жыхары захоўвалі [[нейтралітэт]] у войнах паміж [[іракезы|іракезамі]] і [[ваяндот|гуронамі]]. Гуроны называлі дадзены народ як ''Attiwandaronk'' (літаральна "з сапсаванай мовай"). Некаторыя даследчыкі са спасылкай на ўскосныя дадзеныя сцвярджаюць, што саманазвай нейтраль была ''Chonnonton'' (літаральна "кіроўцы [[алені|аленямі]]").
 
Нейтраль уяўлялі сабою канфедэрацыю, што ўключала ў сябе каля 10 тэрытарыяльных груп. Размаўлялі на адной з [[іракезскія мовы|іракезскіх моў]]. У [[1641]] г. французскія [[езуіты]] вызначалі іх колькасць у 12 тысяч чалавек. У пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] ст. нейтраль узначальваў агульны правадыр-[[шаманізм|шаман]] ''Tsouharissen'' (літаральна "дзіця [[Сонца]]"). Ён памёр у [[1646]] г. Канфедэрацыя вяла шырокі [[гандаль]] з навакольнымі народамі. Пасрэднікамі ў гандлі з французамі з'яўляліся гуроны.