Ліцвіны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
А беларускія гісторыкі Георгій Галенчанка і Ігар Марзалюк адмаўляюць тое, што ў XIV—XVII стст. заходнія беларусы карысталіся вызначэннем «літвіны» у якасці эндаэтноніма, а выкарыстоўвалі на землях Верхняга Панямоння толькі тэрмін «рускі» («русін», «русь») у якасці агульнага эндаэтноніма для ўсіх частак старабеларускага этнасу, а самі тэрмін «рускі» («русін», «русь») паралельна звязваўся з праваслаўем насельніцтва (а пасля і ўніяцтвам)<ref>''Марзалюк, І.А.'' Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі... С. 59, 65, 116, 120.</ref>.
 
Беларускі гісторык [[Аляксандр Іванавіч Груша|Аляксандр Груша]] свярджае, што тэрмін «літвіны» («литвіны») у часы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў якасці этноніма адносіўся да [[літоўцаўлітоўцы|літоўцаў]]<ref>''Груша, А.И.'' Великое княжество Литовское: есть ли в нем место для Беларуси?... С. 39; ''Груша, А.'' [http://slavica-petropolitana.spbu.ru/files/2015-2/10-.pdf И вновь о взаимных дарах. Добрососедство, прагматизм и благотворительность в отношениях между русинами и литвинами в Великом Княжестве Литовском в первой половине XVI в.].. С. 173.</ref>, а адносна беларусаў выкарыстоўваўся тэрмін «рускія»/«русіны» («русины»)<ref>''Груша, А.И.'' Великое княжество Литовское: есть ли в нем место для Беларуси?... С. 39; ''Груша, А.'' [http://slavica-petropolitana.spbu.ru/files/2015-2/10-.pdf И вновь о взаимных дарах. Добрососедство, прагматизм и благотворительность в отношениях между русинами и литвинами в Великом Княжестве Литовском в первой половине XVI в.].. С. 173.</ref>.
 
У 19 — пачатку 20 ст. арэал існавання назвы «літвіны» звузіўся. У наш час ужываецца як [[экзаэтнонім]] у [[палякі|палякаў]] для вызначэння [[літоўцы|літоўцаў]], а таксама як лакальны [[этнікон]] невялікіх груп [[беларусы|беларускага]] насельніцтва (у раёне [[горад Бяроза|Бярозы]], [[Івацэвічы|Івацэвіч]], [[Косаў|Косава]], [[Пружаны|Пружан]], [[Навагрудак|Навагрудка]], [[Гарадскі пасёлак Воранава|Воранава]], [[Гродна]], [[Паставы|Паставаў]], [[Браслаў|Браслава]] і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага [[Палессе|Палесся]] (раёны [[Столін]]а, {{нп4|Ракітнае, Ровенская вобласць|Ракітнага|ru|Рокитное}}, {{нп4|Кастопаль|Кастопаля|ru|Костополь}}, [[Горад Сарны|Сарнаў]], [[Оўруч]]а) і часткова беларускамоўнага насельніцтва паўночнай [[Чарнігаўшчына|Чарнігаўшчыны]] і [[Кіеўшчына|Кіеўшчыны]], заходняй [[Браншчына|Браншчыны]] і [[Смаленшчына|Смаленшчыны]].