Старабеларуская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 60:
 
Сінтаксіс і лексіка працягвалі мяняцца, у тым ліку і пасля 16 ст., прычым ''літаратурная'' мова была пад моцным уплывам польскай мовы, асабліва ў 16—17 ст. Лічыцца, што ''гутарковая'' мова была адноснай свабоднай ад такога ўплыву, і пачала адрознівацца ў сінтаксісе і асабліва ў [[лексіцы]].<ref name="fnk-03"/>
 
== Наменклатура ==
{{сюды|Наменклатура}}
Заходняя філалагічная наменклатура і гістарыяграфія, асабліва польская і і літоўская, звычайна спасылаюцца на старабеларускую мову як частку зборнага паняцця, «русінскай мовы» (Ruthenian, Old Ruthenian). Гістарычна, існавалі шматлікія назвы і азначэнні старабеларускай мовы, некаторыя з іх неадназначныя:
<!--The language in question is sometimes also called «'''Old Ukrainian'''» (Ukrainian ''starovkrajinska mova'') or «West Russian» (Russian ''zapadnorusskij jazyk''). As Ruthenian was always in a kind of [[diglossia|diglossic]] opposition to [[Church Slavonic language|Church Slavonic]], it was and still is often called ''prosta(ja) mova'' ([[Cyrillic alphabet|Cyrillic]] ''проста(я) мова'', literally 'simple language'). DIGLOSIYA IS NOT CORRECT TERM, BILINGUISM IS [Budzko 2003]-->
 
=== Колішнія і сучасныя назвы ===
* ''беларуская'' ({{lang-ru|белорусский язык}}): рэдка ў колішняй Маскоўскай дзяржаве; таксама ў Крыжаніча. Азначэнне «беларуская (мова)» ({{lang-ru|белорусский (язык)}}) у дачыненні як мовы 19 ст., так і мовы Сярэднявечча, ужывалася ў працах расійскіх даследчыкаў 19 ст. Буслаева, Аганоўскага, Жыцецкага, Сабалеўскага, Недзешава, Уладзімірава, і паслужыла як аснова для азначэння Карскага.
 
=== Сучасныя назвы ===
* ''(Старая) заходнеруская (мова або гаворка)'' ({{lang-ru|(древний) западнорусский язык,...наречие}}: сустракаецца пераважна ў тых даследчыкаў, якія падтрымлівалі канцэпцыю прата-рускай стадыі развіцця, асабліва з канца 19 ст. — Карскі, Шахматаў.
 
* ''літоўска-руская'' ({{lang-ru|литовско-русский}}): расійскія даследчыкі 19 ст. Кепен, архіпіскап Філарэт, Сахараў, Каратаеў.
 
* ''літоўска-славянская'' ({{lang-ru|литово-славянский}}): расійскі даследчык 19 ст. Бараноўскі.<ref name="fn19">Працыт. ва Улащик Н. Введение в белорусско-литовское летописание. — М., 1985.</ref>
 
* ''руска-польская'' і нават ''польскі дыялект'': Штрытэр, польскія даследчыкі [[Самуіл Багуміл Ліндэ]], польскі пісьменнік Вішнеўскі. Азначэнне выкарыстана і пры азначэнні мовы перакладу Бібліі Скарынам.
 
=== Колішнія назвы ===
* ''русінская (руская, рутэнская) мова'' (''руски езыкъ''{{крыніца?}}): называлася так сучаснікамі, але, звычайна, не ў тагачаснай Маскоўскай дзяржаве<!-- 1588 роздел 4, артыкул 1; тамсама, напр., 1/33, літары «э» і «ы» для Бунчыча -->. Неадназначны тэрмін, якія можа адносіцца і да старабеларускай, і да стараукраінскай, і нават да мясцовага царкоўнаславянскага тэксту.
** ''простая русінская (руская) мова'' або ''простая гаворка'' (''простый руский (язык)'' або ''простая молва''): варыянт папярэдняга, сустраканы, напр., у выдаўца Рыгора Хадкевіча (XVI ст.).
* ''літоўская мова'' (''литовский язык'') — у якасці экзалінгвоніма: Лаўрэнцій Зізаній (канец XVI ст.), Памва Бярында (1653), К. Геснер (сяр. XVI ст.), А. Вуед (сяр. XVI ст.), А. Крман (пач. XVIII ст.) і інш.<ref>''Запрудскі, С.'' [http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/57376/1/Запрудскі_Назвы%20бел%20мовы_81-111.pdf Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст.] / С. Запрудскі // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе/ пад агул. Рэд. М.Р. Прыгодзіча. — Мінск: БДУ, 2013. — С. 81—111.</ref>
 
== Уздым і заняпад ==