Старабеларуская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 118:
 
Распаўсюджанне такіх поглядаў звычайна прыпісваецца недастатковаму веданню іншаземнымі даследчыкамі жывой беларускай мовы, перакрыццём сфер ужывання сярэдневяковай царкоўнаславянскай і старабеларускай моў, падобнымі графічнымі сістэмамі, блізкасцю гэтых моў у граматыцы і лексіцы.<ref name="fnzh-78"/>
 
Даследаванні славіста [[Хрысціян Станг|Хрысціяна Станга]] ([[1935]]) выявілі некалькі тыпаў мовы афіцыйнай пісьменнасці ў ВКЛ<ref name="fn26">Падаецца паводле цыт. у (Жураўскі 1978).</ref>:
* У 14 — пач. 15 ст. — паўднёва-валынскі, паўночна-валынскі, полацка-віцебска-смаленскі тыпы.
* На сяр. 15 ст. («перыяд караля Казіміра» [''sic'']) — паўднёва-беларускі і паўночна-валынскі тыпы, з перавагай беларускага тыпу, і таксама з маргінальнай наяўнасцю паўднёва-валынскага тыпу.
* На пач. 16 ст. афіцыйная мова (як і наогул літаратурная мова) дасягае сваёй больш устойлівай, унармаванай формы.
* На сяр. 16 ст. — афіцыйная мова тоесная з літаратурнай старабеларускай, і блізкароднасная з беларускімі дыялектамі тагачаснага віленскага рэгіёна; полацкі тып, на той час, зліваецца з асноўнай нормай, паўднёвыя тыпы знікаюць цалкам.<ref name="fnzh-78"/>
 
Аднак, пытанне ''[[дэнамінацыя|дэнамінацыі]]'' дзяржаўнай, афіцыйнай і дзелавой мовы ВКЛ застаецца неразвязаным мовазнаўцамі і ў 2000-х гг. Існуюць такія ''намінацыі'', як:
* «''канцылярская мова ВКЛ''» (паводле Станга), што абмежавана канцылярскімі і афіцыйнымі дакументамі, якія складаліся ў ВКЛ, і не датычыць ''усёй'' старабеларускай пісьменнасці;
* «''простая мова''» (паводле [[Б. А. Успенскі|Б. А. Успенскага]]), што можа адносіцца і да мясцовых дыялектаў некаторых паўночна-заходніх беларускіх гаворак;
* «''руська мова''», што вельмі недакладна, асабліва з-за таго, што ў пераважнай большасці беларускіх помнікаў лексема «рускій» пішацца без мяккага знака, адлюстроўваючы фанетычны працэс, скончаны за 12—13 ст. Апроч таго, тэрмін «''рускі''» вельмі неадназначны ў яго выкарыстанні ў помніках, і можа таксама адносіцца да такога тэксту, які «наогул усходнеславянскі» або «праваслаўнага толку» або «пісаны кірыліцай» або, нарэшце, старабеларускі. Неадназначнасць выкарыстання тэрміну ўскосна пацвярджаецца існаваннем тэрміна «''простая руская мова''» (напрыклад, у «Духоўных гаворках святога айца Макарыя», Вільна, 1627, стар. 9.);
* «''старабеларуская літаратурная мова''», што на [[2000-я]] гг. агульнапрынята, але і актыўна аспрэчваецца некаторымі небеларускімі мовазнаўчымі школамі.<ref name="fn27">(Будзько 2003), С.167.</ref>
 
Гэтыя неадназначнасці ў помніках пісьменнасці далі падставы для працяглых спрэчак адносна беларуска-ўкраінскага размежавання літаратурных помнікаў таго перыяду, якія азначаныя як пісаныя «''простай мовай''». Адным з шырокавядомых<ref name="fn28">Хоць і спрэчных з боку аргументацыі. (Будзько 2003), С.167.</ref> прыкладаў такой палемікі з'яўляецца праца ўкраінскага даследчыка І. І. Агіенка (1935).
<!-- '''СТАРАБЕЛАРУСКАЯ МОВА''' (таксама рутэнская ці стараўкраінска)<ref name="ukr">Украінскія мовазнаўцы таксама называюць яе «стараўкраінскай мовай»</ref>, [[Славянскія мовы|славянская мова]], старажытная мова [[Беларусь|Беларусі]], [[Дзяржаўная мова|дзяржаўная мова]] [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]]. Называлася '''РУСКАЙ МОВАЙ''' (''Руськъ'', ''Рус(ь)кыи языкъ'', ''рус(ь)кая мова''). Іншая назва, якая падкрэслівала простасць гэтай мовы ў параўнанні з [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мовай]], якая выкарыстоўвалася [[Праваслаўе|праваслаўнай царквой]] у службах [[Бог]]у: '''ПРОСТА(Я) МОВА'''<ref name="ukr" />. Сустракаліся і іншыя назвы: [[Лаўрэнцій Зізаній]] у сваім «Катэхізісе» называе гэту мову '''літоўскай''', а рускай заве царкоўнаславянскую; а маскоўскія паслы ў [[1646]] годзе згадваюць у перапісцы з раднымі панамі, што граматы каралеўскія да маскоўскага цара заўсёды пісаліся «'''беларускім пісьмом'''»<ref>Гл. Салаўёў С. М., Гісторыя Расіі, том 10, глава 2.</ref>.-->
 
== Агульная характарыстыка ==