Трайдзень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: {{ПА → {{Паслядоўнасць людзей, |т= → |спіс = , |ч= → |гады = , |пм= → |папярэднік = , |нм= → |перае з дапамогай [[Project:AW...
Радок 41:
| дзеці = ''сыны'': [[Будзікід]](?), [[Будзівід]](?) <br />''дачка'':[[Гаўдэмунда]]
}}
'''Трайдзень''', '''Трайдзен''' (? — [[1282]]) — [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] (1270—1282). Вёў зацятую барацьбу з [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] і [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], здолеў утрымаць [[Вялікае Княства Літоўскае]] практычна ў тых самых межах, у якіх атрымаў<ref name="vln.by">[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.
 
== Паходжанне ==
Паходжанне невядомае. Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня — [[Від, князь літоўскі|Віда]], і яго брата [[Гердзень|Гердзеня]], быццам сваякоў [[Міндоўг]]а і разам з ім нашчадкаў [[князі полацкія|полацкіх князёў]], але праўдзівасць гэтых звестак лічыцца сумнеўнай. Ёсць меркаванне, што Традзень не быў сваяком Міндоўга і, калі прыйшоў да ўлады, цалкам змяніў палітыку, якую вёў [[Войшалк]] і [[Шварн Данілавіч|Шварн]], і за часам Трайдзеня ў дзяржаве замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Між тым, сучасныя Трайдзеню крыніцы сведчаць, што браты Трайдзеня (Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій) былі праваслаўнымі, таму не выключанае праваслаўе і Трайдзеня. Таксама і боязь [[Леў Данілавіч|Льва Данілавіча]] помсты за забойства Войшалка сведчаць хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.
 
[[Мікола Ермаловіч]] меркаваў, што Трайдзень меў славянскае паходжанне<ref>Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 333-334.</ref>. [[Вячаслаў Насевіч]] выказаў гіпотэзу, што Трайдзень (Трайдзен) быў [[яцвягі|яцвяжскім]] князем — уладаром княства [[Дайнава, рэгіён|Дайнава]], якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал [[Нёман]]а<ref>[http:// name="vln.by"/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.
 
== Дзейнасць ==
[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (XIX).jpg|злева|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX стагоддзе]]
Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома. [[Галіцка-Валынскі летапіс]] паведамляе, што за часам [[Міндоўг]]а ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі, і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У «[[Хроніка Быхаўца|Хроніцы Быхаўца]]», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная. «[[Хроніка Быхаўца]]» адзначае, што Трайдзень не быў яцвяжскім князем па паходжанні, а проста да таго, як стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]]<ref name="ReferenceA">''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у [[яцвягі|яцвягаў]], якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе<ref>''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды name="ReferenceA"/ М. Ермаловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>; пасля ён збудаваў над р. Бобр горад, які назваў Райгорадам<ref>''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды name="ReferenceA"/ М. Ермаловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>.
 
У [[1270]] г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец [[ВКЛ]]. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.
Трайдзень працягваў палітыку апоры на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы для ўключэння ў склад сваёй дзяржавы балцкія землі, найперш [[Нальшаны|Нальшанаў]] і [[Дзяволтва|Дзяволтвы]], а таксама [[Жамойць]], землі [[яцвягі|яцвягаў]], [[селы|селаў]] і [[земгалы|земгалаў]]<ref name="Трайдзен">Насевіч В. [http://vln.by/node/32 Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.</ref>. Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Трайдзень падтрымліваў барацьбу [[прусы|прусаў]] з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю [[Комант]]у ў арганізацыі паходу ў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]]. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў [[ВКЛ]], дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля [[горад Гродна|Гродна]] і [[Горад Слонім|Слоніма]].
 
Выкліканы абраннем Трайдзена канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам на доўгі час ставіць Літву ва ўмовы барацьбы на два фронты. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з [[Уладзімір Васількавіч|Уладзімірам Васількавічам Валынскім]] і захоўвае мірныя дачыненні з [[Леў Данілавіч|Львом Галіцкім]]. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын]], які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы за разрабаванне Драгічына, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан пасылаў да Льва войска на чале з [[Ягурчын]]ам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — [[Раман Бранскі|Раману Бранскаму]], [[Глеб Смаленскі|Глебу Смаленскаму]], князям [[Князі тураўскія|тураўскім]] і [[Князі пінскія|пінскім]]. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы [[вакольны горад]] [[Горад Навагрудак|Новагародка]] яны пайшлі з [[ВКЛ]].
Радок 62:
[[Файл:Kernavė Lithuania.jpg|міні|300пкс|Рэшткі старажытных умацаванняў у [[Кернаў|Кернаве]], які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.]]
 
У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю [[Польшча|Польшчу]] — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, мазавецкія князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір'е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў (Кернава)]]. Ордэнскія крыніцы называюць Кернаў ''«горадам у зямлі Традзеня»'' або ''«горадам Трайдзеня»'', з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.
 
У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена [[Гаўдэмунда]] (у хрышчэнні Соф'я) выйшла замуж за мазавецкага князя [[Баляслаў II Мазавецкі|Баляслава II]] з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся [[земгалы]]. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць [[яцвягі|яцвягаў]]. Да гэтага году [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.
Радок 68:
У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на [[Самбія|Самбію]]. Паводле трайдзеневага загаду [[Найміс]] ваюе [[Памезанія|Памезанію]]. У 1280 г., паводле падання, была заснаванае [[Горад Каўнас|Коўна]]. У 1281 г. Трайдзень захапіў [[Герцыке]], адрэзаў Дынабург ад астатняй [[Лівонія|Лівоніі]] і прымусіў немцаў аддаць яму Дынабург узамен Герцыке.
 
Менавіта пры Трайдзені ў склад ВКЛ канчаткова былі ўключаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, узнавіліся далёкія набегі на [[Польшча|Польшчу]] і эстонскія ўладанні крыжакоў ([[востраў Саарэмаа]] і інш.)<ref>Насевіч В. [http://vln.by/node/32 name="Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.<"/ref>.
 
== Смерць і нашчадкі ==
Радок 124:
* ''Dubonis, A<!--rtūras-->''. Traidenis. Monarcho valdžios atkūrimas Lietuvoje (1268—1282) / LII, Vilnius: LII leidykla, 2009, 241, [1] p.: iliustr. ISBN 978-9955-847-12-0
 
{{Паслядоўнасць людзей
{{ПА
|тспіс = [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]]
|чгады = [[1270]]—[[1282]]
|пмпапярэднік = [[Шварн Данілавіч]]
|нмпераемнік = [[Даўмонт, вялікі князь літоўскі|Даўмонт]]
}}
{{Вялікія князі літоўскія}}