autoeditor, Даглядчыкі
67 921
праўка
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
'''Магнію аксід''', ''паленая магнезія'' — злучэнне [[магній|магнію]] з [[кісларод]]ам; асноўны аксід, [[Магній|Mg]][[Кісларод|O]]. У прыродзе рэдкі мінерал [[перыклаз]].
Бясколернае крышталічнае рэчыва, тэмпература плаўлення 2827 °C, шчыльнасць 3580 кг/м³. Дрэнна раствараецца ў [[вада|вадзе]]. Дробнакрышталічны магнію аксід паглынае [[вуглякіслы газ]] і вадзяную пару, лёгка ўзаемадзейнічае з [[кіслата|кіслотамі]]. Атрымліваюць абпальваннем [[магнезіт]]у і [[даламіт]]у. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў, магнезіяльнага [[цэмент]]у, пры [[вулканізацыя|вулканізацыі]] гумы, для ачысткі нафтапрадуктаў, у [[медыцына|медыцыне]] (сродак для зніжэння кіслотнасці [[страўнікавы сок|страўнікавага соку]], лёгкае слабіцельнае).
== Літаратура ==
|