Уй (прыток Табола): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Уй''' ({{lang-ba|Уй}}; {{lang-kk|Үй}}) — рака ў Чалябінскай вобласці Расія|Р...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:28, 27 красавіка 2017

Уй (башк.: Уй; каз.: Үй) — рака ў Чалябінскай вобласці Расіі (вярхоўі ў Башкартастане), часткова працякае па мяжы Чалябінскай і Курганскай абласцей з Казахстанам, левы прыток р. Табол (басейн Обі). Даўжыня 462 км, плошча басейна 34400 км². Бярэ пачатак на ўсходнім схіле Паўднёвага Урала, цячэ па Зауральскім плато, у нізоўях па Заходне-Сібірскай раўніне. У басейне шмат бяссцёкавых азёраў. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады за 213 км ад вусця каля 13 м³/с. Замярзае ў лістападзе, раскрываецца ў красавіку. Воды выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння і арашэння. На рацэ Уй — г. Троіцк; 3 вадасховішчы.