Сямён Абрамавіч Ляльчук: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сямён Абрамавіч Ляльчук''' ({{ДН|25|9|1918}}, {{МН|Калінкавічы||}} - {{ДС|||1941}}) - яўрэйскі паэт. == Бія...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:32, 28 красавіка 2017

Сямён Абрамавіч Ляльчук (25 верасня 1918, Калінкавічы - 1941) - яўрэйскі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Служыў у арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце.

У ліпені 1941 года прапаў без вестак на фронце.

Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны ленінец»), у 1938 годзе пачаў друкавацца ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разам з маладымі паэтамі І.Баруховічам, Х.Гурэвічам, П.Плоткіным выдаў у 1940 годзе калектыўны «Зборнік вершаў». У перакладзе на беларускую мову асобныя творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). У 1985 годзе на мове ідыш у Маскве выйшаў зборнік «Ліра».