Ляхавіцкія ручнікі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ляхавіцкія ручнікі''' — тып традыцыйных тканых ручнікоў, якія вырабляюцца народнымі май...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:49, 28 красавіка 2017

Ляхавіцкія ручнікі — тып традыцыйных тканых ручнікоў, якія вырабляюцца народнымі майстрамі пераважна ў Ляхавіцкім, а таксама Баранавіцкім, Ганцавіцкім раёнах. Вядомы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Даўжыня ручнікоў 310 — 400 см, шырыня 26 — 30 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны («белька»). Кампазіцыя аздобы ствараецца чаргаваннем папярочных суцэльных і пункцірных палосак рознай шырыні, якія групуюцца ў шлякі — па канцах шырокія, шчыльныя, да сярэдзіны вузкія, рэдка размешчаныя. Узор ствараецца чырвонымі ніткамі ўтку з невялікімі ўкрапінамі чорных, цёмна-сініх, жоўтых. Тэхніка ткання — шматнітовая, часам закладная. Аздабляюць на канцах мохрыкамі, утворанымі з нітак асновы, кутасамі, карункамі.

Уласцівая ляхавіцкім ручнікам каларыстычная гама, кампазіцыі з палос, аздабленне махрамі і кутасамі назіраюцца ў афармленні народнага адзення, розных відаў мастацкіх тканін гэтай этнаграфічнай зоны. Лепшыя ўзоры ляхавіцкіх ручнікоў зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі старажытна-беларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі, Баранавіцкім краязнаўчым музеі і інш.

Літаратура