Карыбут Альгердавіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне |
+ |
||
Радок 4:
| партрэт =
| шырыня партрэта =
| подпіс = Пячатка Карыбута-Дзмітрыя
| герб =
| подпіс герба =
Радок 55:
| сайт =
}}
'''Карыбу́т Альгердавіч''', у хрышчэнні '''Дзмітрый''' (? — пасля 1404) — князь з дынастыі [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]].
== Біяграфія ==
Трэці сын вялікага князя ВКЛ [[Альгерд]]а і [[Юліянія Цвярская|Юліяніі Цвярской]]. Упершыню ўпамінаецца ў 1382 годзе, калі разам з братамі [[Ягайла]]м, [[Скіргайла]]м і інш. падпісаў на [[Рака Дубіса|р. Дубіса]] [[Дубіскі дагавор|дагавор з крыжакамі]]. У 1386 годзе ў [[Луцк]]у прысягнуў польскаму каралю Ягайлу, пры гэтым назваў сябе гаспадаром і спадкаемцам [[Новагародак|Новагародка]]. Ахвяраваў [[Лаўрышаўскі манастыр|Лаўрышаўскаму манастыру]] вёску і возера [[Морына]], у прыпісцы на 1-м аркушы [[Лаўрышаўскае евангелле|Лаўрышаўскага евангелля]] названы [[вялікі князь|вялікім князем]]. У 1390 годзе дапамог Ягайлу пры аблозе [[Гродна]], за гэта атрымаў у дзяржанне [[Ліда|Ліду]]. Адмовіўся прысягаць [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўту]] як вялікаму князю [[ВКЛ]], у 1392 годзе разбіты яго войскам каля [[Вёска Дакудава 2|Дакудава]] (Лідскі пав.), зачыніўся ў Новагародку, пасля штурму горада ўзяты ў палон з жонкай і дзецьмі. Адпушчаны дзякуючы заступніцтву цесця, разанскага князя [[Алег Іванавіч Разанскі|Алега Іванавіча]], але страціў Новагародскае княства. У хуткім часе памірыўся з Вітаўтам, удзельнічаў у яго паходах. Апошні раз упамінаецца ў 1404 годзе як удзельнік паходу на [[Смаленск]]. Быў жанаты з Настассяй, дачкой разанскага князя Алега Іванавіча, ад гэтага шлюбу меў сыноў Івана, [[Жыгімонт Карыбутавіч|Жыгімонта]], [[Фёдар Карыбутавіч|Фёдара]] і дачок Настассю, Алену і Марыю.
Радок 65 ⟶ 66:
[[Род Карыбутавічаў]], [[Герб «Карыбут»]]
[[Катэгорыя:Род Гедзімінавічаў]]
[[Катэгорыя:Род Альгердавічаў]]
|