Жыды (верш): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
«'''Жыды'''» ― верш [[Янка Купала|Янкі Купалы]], напісаны уў 1919 годзе і надрукаваны ў беларускай штодзённай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеце «Беларусь»<ref>{{артыкул|аўтар=Сташкевіч М. С.|загаловак=«Беларусь»|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя Літаратура і мастацтва|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1984|том=1|старонкі=413|старонак=727|isbn=}}</ref>.
 
== Перадгісторыя верша ==
Радок 11:
Варшаўская газета «Правда», іранічна ставячыся да творчасці Купалы, пісала, што ніякіх [[Беларуская мова|беларускай мовы]] і літаратуры няма, а Янка Купала проста выдумаў нейкую адзінкавую літаратурную мову, што «Купала, як і іншыя інтэлігенты, пераапранаецца ў пастуховую скуру»<ref>{{артыкул|аўтар=Каяла У. І.|загаловак= Нацыянальная ідэя ў баечнай творчасці Янкі Купалы|спасылка=http://www.elib.grsu.by/katalog/177243-408847.pdf|выданне= Слова класічнае вышыні. Зборнік навуковых прац. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт|месца=Гродна|выдавецтва=ЮрСаПрынт|год=2012|старонкі=117}}</ref>.
 
Сярод твораў Янкі Купалы гэтага перыяду вылучаецца верш «Жыды», апублікаваны 7 кастрычніка 1919 года уў газеце «Беларусь». Другая публікацыя была ажыццёўленая праз 70 гадоў у часопісе «Нёман» з прадмовай [[Алесь Віктаравіч Бяляцкі|Алеся Бяляцкага]], без 4-7 радкоў. Трэцяя публікацыя, цалкам, у зборы твораў Янкі Купалы 1997 года. Янка Купала уключаўўключаў гэты верш у свой зборнік «Спадчына» (1922), але ў выніку яго там не аказалася. Прычына невядомая.
 
Купала ўжо ўскосна гайдаўся жыдоўскай тэмы: ўу 1911 годзе ён, разам з іншымі дзеячамі, у асноўным пецярбургскай і маскоўскай інтэлігенцыі, падпісаў ініцыяваны [[Уладзімір Галакціёнавіч Караленка|У. Г. Караленкай]] ліст «К российской общественности» супраць [[Справа Бейліса|Справы Бейліса]]<ref>{{cite web|url=http://www.narodknigi.ru/journals/77/delo_beylisa_v_yuridicheskoy_perspektive_opyt_bespristrastnogo_analiza/|title=Дело Бейлиса в юридической перспективе|author=Евгений Мороз.|date=декабрь 2008|work= |publisher=Народ Книги в мире книг|accessdate=|lang=}}</ref>.
 
Купалу звязвала цеснае сяброўства с беларуска-габрэйскім пісьменнікам [[Змітрок Бядуля|Змітраком Бядуляй]] (Самуілам Плаўнікам), выдаўшым у 1918 годзе кніжку «Жыды на Беларусі», дзе, у прыватнасці, гаварылася: «У пэрыядзе амерцьвення беларускаго нацыянальнаго асьведамлення, жыды, як і самі Беларусы, хоць добра ведалі беларускую мову, але глядзелі на яе як на «мужыцкую», і, русіфікуючыя самі, нісьвядома служылі русіфікатарскай ідэі Вялікаросіі. Але гэта быў той багаты кляс, каторы атрымаў сваю навуку ў расійскіх школах, а што тычыцца простых местачковых жыхароў, то апрача роднай мовы яны ведаюць толькі беларускую. Ад самага пачатку беларускага адраджэння, амаль ні побач з першымі піанэрамі беларускага руху пайшлі, хоць і ў малым ліку, і жыды, выйшоўшыя з вёскі; хаця шырэйшыя інтэлігентныя масы жыдоўства, асабліва ў местах, ні могуць ішчэ пазбыцца сукцэсаў расійскага тут уладання і ўсё ішчэ служаць праваднікамі русіфікацыі»<ref>{{кніга|аўтар=Змітрок Бядуля.|загаловак=Жыды на Беларусі|спасылка=http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=23711|месца=Мн.|выдавецтва=Друкарня Я. Д. Грынблята|год=1918|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.