Круглыя чэрві: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
[[Стрававальная сістэма]] ў выглядзе скразной кішэчнай трубкі, якая ўключае рот, глотку, сярэдні і задні аддзелы кішэчніка. Выдзяляльная сістэма прадстаўлена выдзяляльнымі каналамі. [[Нервовая сістэма]] ўключае каляглотачнае нервовае кольца, нервовыя ствалы і нервовыя перамычкі, якія іх злучаюць. Ёсць органы пачуццяў. Дыхальнай і крывяноснай сістэм няма. Некаторыя здольныя да [[анаэрабіёз]]у і [[анабіёз]]у.
 
Свабоднажывучыя формы кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Сярод круглых чарвей ёсць віды, якія паразітуюць у тканках раслін. Аднак большасць відаў круглых чарвей — мікраскапічныя свабоднажывучыя насельнікі дна вадаёмаў і глебы, якія жывяцца мёртвымі арганічнымі рэчывамі. Яны адыгрываюць важную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе і працэсах глебаўтварэння.
 
Большасць раздзельнаполыя жывёлы з выражаным [[палавы дымарфізм|палавым дымарфізмам]]. Адкладваюць [[яйцо|яйцы]], ёсць жывародныя.