Розніца паміж версіямі "Плошча Перамогі (Мінск)"

др (→‎Спасылкі: clean up, перанесена: {{Вуліца → {{Вуліца Мінска, Мінска Мінска → Мінска з дапамогай AWB)
Плошча мае ў плане прамавугольнік (225х175 м), які завяршаецца з аднаго боку паўкружжам. Яе прастора расчлянёна на дзве часткі — круглую і аванплошчу. Кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца размешчаны пасярод круглай часткі плошчы [[Манумент Перамогі, Мінск|манумент Перамогі]], які замыкае перспектыву праспекта Незалежнасці і [[Вуліца Захарава, Мінск|вуліцы Захарава]]. Гэты 38-мятровы гранітны абеліск, увянчаны трохмятровай выявай [[ордэн Перамогі|ордэна Перамогі]]. На пастаменце ля падножжа абеліска — свяшчэнны меч Перамогі. Помнік быў збудаваны ў [[1954]] годзе ў гонар воінаў Савецкай арміі і [[Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны|партызан Беларусі]], загінулых у баях за вызваленне [[Беларусь|Беларусі]].
 
Па абодва бакі праспекта значна ніжэй яго ўзроўню паміж вул. Захарава, Камуністычнай і Фрунзэ разбіты [[скверы на плошчы Перамогі|сквер]] [[Партэр, садова-паркавае мастацтва|партэрнага]] тыпу, уздоўж яго пастаўлены жылыя дамы, па тры з кожнага боку (1950—1956). Па вуглах дамы ўвянчаны вежкамі, а з паўднёвага боку злучаны паміж сабой [[каланада]]й. Тарцовую частку плошчы замыкаюць з боку [[Вуліца Камуністычная, Мінск|Камуністычнай вуліцы]] (былая Захар'еўская) [[Дом-музей І з'езда РСДРП|Дом-музей]] [[I з'езд РСДРП|I з'езда РСДРП]] (будынак адноўлены ў [[1948]], арх. [[Іван Іосіфавіч Валадзько|І. Валадзько]]), [[Захар'еўскі мост|мост праз раку Свіслач]] (1951—1953), а з боку вуліцы Фрунзэ манументальныя вароты — уваход у [[Цэнтральны дзіцячы парк, Мінск|Цэнтральны дзіцячы парк]].
 
== Помнік Перамогі ==