Адкрыць галоўнае меню

Змены

Пасля звяржэння расійскага самаўладдзя ў ходзе [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі (1917)]] і ўстанаўлення Часовага ўрада ў [[Петраград]]зе новая расійская ўлада дазволіла грамадству былой Расійскай імперыі неабмежаваную грамадска-палітычную дзейнасць. Лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] як самай уплывовай арганізацыі мясцовых дваран пачалі актыўна абмяркоўваць палітычную будучыню сваіх зямель і стаўленне да новай улады ў Петраградзе. Пасля няўдачы рэалізаваць ідэі [[краёўцы|«краёвасці»]] і забяспечыць адзінства ўсіх [[Паўночна-Заходні край|шасці літоўска-беларускіх губерняў]] з-за адмовы лідараў літоўскага (балтамоўнага) руха, у Радзе [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], дзе галоўны ўплыў мелі кансерватыўна настроеныя мясцовыя сярэднія і буйныя землеўласнікі на чале з Эдвардам Вайніловічам, цвёрда пераважаючай стала ідэя «рэгіяналізму» (палітычнай суб'ектнасці) [[Беларусь|Беларусі]], хоць лідары МТСГ не пастулявалі выразна акрэсленую форму палітычнай суб'ектнасці Беларусі — гэта залежала ад зменлівых знешніх абставін<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 72.</ref>. Апісваючы ў мемуарах гэты перыяд, Эдвард Вайніловіч так патлумачыў той палітычны паварот: ''«Значную частку польскіх землеўласнікаў у Беларусі, ахопліваючай частку Віленскай, большасць Гродзенскай і цэласць Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, складалі аўтахтоны, шляхта мясцовага паходжання, калісь спавядаючая [[праваслаўе|ўсходні абрад]], але наогул у ХVII ст. ужо каталіцкая і спольшчаная. Адчувала яна супольнасць крыві з мясцовым сялянствам і прытым ведала яго мову, звычаі і не жадала яго [[паланізацыя|спальшчэння]], а зараз спачувала ўзніклым яшчэ ў 2-й палове XIX ст., хоць вельмі слабым, але істотным нацыянальным зрухам, якіх першымі піянерамі былі польскія землеўласнікі, такія як [[Ян Чачот|Чачот]], [[Тамаш Зан, паэт|Зан]], [[Уладзіслаў Сыракомля|Сыракомля]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Дунін-Марцінкевіч]] і мноства іншых»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 210.</ref>.
 
«Правая рука» Эдварда Вайніловіча [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], які працаваў у мінскім губернскім земстве, мінскім губернскім харчовым камітэце і [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], актыўна наладжваў сувязі з памяркоўнымі і кансерватыўнымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі ў розных беларускіх арганізацыях і палітычных партыях. З сакавіка па лістапад 1917 г. у Беларусі дзейнічала каля 26 малалікіх партый самых розных кірункаў, большасць з якіх прытрымліваліся [[сацыялізм|сацыялістычных праграм]], ад імя Беларусі выступалі за «адзіную і непадзельную Расію», адхілялі ідэю аўтаноміі Беларусі і часта складаліся з прадстаўнікоў не карэннага насельніцтва, а бежанцаў ці прыбышаў. Раман Скірмунт з групай буйных маянткоўцаў уступіў у склад [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|Беларускай народнай партыі сацыялістаў (БПНС)]], якая выступала за аўтаномію ў складзе федэратыўнай Расіі, і спрабаваў замацаваць у партыі памяркоўную праграму аграрных рэформ у Беларусі<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох... С. 7—8.</ref>.
 
25-27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|БПНС]] і [[БСГ]] адбыўся [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, 1917|З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый]], на якім быў створаны [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт (БНК)]] на чале з Раманам Скірмунтам. Спрабуючы рэалізаваць ідэю беларускай аўтаноміі, БНК у сярэдзіне красавіка 1917 г. адправіў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраград]] да Часовага ўрада Расіі дэлегацыю на чале са Скірмунтам, якая паведаміла аб жаданні аўтаноміі [[Беларусь|Беларусі]], увядзення ў школах беларускай мовы, гісторыі Беларусі, правядзення дэмакратычных выбараў у мясцовыя органы ўлады, кампенсацыю насельніцтву страт, прычыненых вайной, і інш. Часовы ўрад згадзіўся наладзіць з БНК кантакт, але прытрымліваўся ідэі «адзінай і недзялімай Расіі», хоць заявіў, што пастаўленыя беларускай дэлегацыяй пытанні можа вырашыць толькі [[Усерасійскі ўстаноўчы сход]], які запланаваны на восень 1917 г.<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох... С. 10—12.</ref>