Дзмітрый Раманавіч Камінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Успаміны, крыніца
Дапаўненні да біяграфіі, штрыхі да творчасці
Радок 1:
{{Музыкант}}
{{цёзкі2|Камінскі}}
'''Дзмітрый Раманавіч Камінскі''' ({{ДН|17|8|1906}}, Екацярынаслаў, цяпер [[Днепрапятроўск|Дніпро]], Украіна — {{ДС|23|11|1989}}, [[Горад Манрэаль|Манрэаль]]) — беларускі {{кампазітар|СССР|Беларусі}}, педагог, грамадскі дзеяч. Член Саюза кампазітараў СССР з 1941 г., Саюза кампазітараў БССР з 1946 г. (выключаны ў сувязі з эміграцыяй у Канаду ў 1980 г.)<ref name=":0">http://belisrael.info/?p=10474</ref>. [[Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР]] (1963).
 
== Біяграфія ==
Дзяцінства правёў у Стаўрапалі, Сімферопалі, Новачаркаску. У 1921—1933 гг. жыў у Растове-на-Доне, дзе граў у рэстаранах і працаваў ілюстратарам у нямым кіно, а паралельна вучыўся ў музычным тэхнікуме (скончыў у 1930 г.). Пазней разам з маці і сасланым за «сувязь з замежнай буржуазіяй» бацькам жыў у Архангельску. У 1935—1940 гг. вучыўся ў Маскоўскім музычна-педагагічным вучылішчы (цяпер — Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных) як піяніст і кампазітар. Атрымаў размеркаванне ў [[Горад Мінск|Мінск]], дзе працаваў у 1940—1941 гг. У 1941—1943 гг. — на фронце, служыў камандзірам выязной канцэртнай брыгады. З канца 1943 г. працаваў загадчыкам музычнай часткі Варонежскага дзяржаўнага драматычнага тэатра. З 1945 г. зноў у Мінску, дзе вёў педагагічную і канцэртмайстарскую працу; быў канцэртмайстрам Белдзяржэстрады, [[Беларуская філармонія|Беларускай філармоніі]], старшым інспектарам музычнага аддзела Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўнаркаме БССР (да 1947 г.), выкладаў у [[Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі|Мінскім музычным вучылішчы імя М. І. Глінкі]]. У 1957—1963 гг. працаваў у [[Беларусь, выдавецтва|Дзяржаўным выдавецтве БССР]], у 1963—66 гг. — старшыня праўлення [[Беларускі саюз кампазітараў|Саюза кампазітараў БССР]]. Уваходзіў у камітэт па Ленінскіх прэміях пры Савеце міністраў СССР. Меў дзяржаўныя ўзнагароды за ўдзел у [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]]. Кавалер ордэна Дружбы народаў (1977)<ref name=":0" />.
У 1930 годзе скончыў Растоўскі музычны тэхнікум. З 1931 года загадчык музыкальнай часткі тэатраў Растова-на-Доне, Варонежа; вёў педагагічную і канцэртмайстарскую працу. У 1939 годзе скончыў Маскоўскі інстытут павышэння кваліфікацыі музыкантаў-педагогаў. З 1945 года ў [[Мінск]]у, канцэртмайстар [[Беларуская філармонія|Беларускай філармоніі]], старшы інспектар музычнага аддзела Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўнаркаме БССР (да 1947 года). У 1963-66 гадах старшыня праўлення [[Беларускі саюз кампазітараў|Саюза кампазітараў БССР]]. Кавалер ордэна Дружбы народаў (1977)<ref name=":0" />.
 
== Творчасць ==
Працаваў пераважна ў галіне інструментальнай музыкі, дзе вылучаўся адметным стылем, заснаваным на спалучэнні яскравага меладызму, сучасных сродкаў выразнасці і беларускага фальклору. Напісаў музыку да кінафільмаў «[[Хто смяецца апошнім, фільм|Хто смяецца апошнім]]» (1954), «[[Зялёныя агні]]» (1955), «Дзень, калі спаўняецца 30 годгадоў» (1961), «Анюціна дарога» (1967). Аўтар дзвюх канцэртных фантазій на беларускую тэму, дванаццаці п’ес для цымбалаў з фартэпіяна, дзвюх кантат, трох сімфанічных сюіт, некалькіх сімфоній, дзвюх санат (адна для фартэпіяна, другая для скрыпкі), двух струнных трыа і квартэта, мноства камерна-інструментальных твораў. Агулам стварыў стварыў 14 канцэртных твораў для розных саліруючых інструментаў з аркестрам: адзін для цымбалаў (1947), адзін для двух цымбалаў (1948), што з’явілася першай спробай такога кшталту не толькі ў Беларусі, а і ў СССР; чатыры для скрыпкі (1948, 1953, 1963, 1974), адзін для віяланчэлі (1957) і сем для фартэпіяна (1940, 1946, 1953, 1958, 1962, 1969, 1972). У СССР выйшаў зборнік яго твораў «П’есы для цымбал з фартэпіяна» (Мінск: Беларусь, 1973)<ref name=":0" />.
 
У эміграцыі запісаў успаміны пра бацьку, вядомага скрыпача Роберта (Рувіма, Рамана) Ісакавіча Камінскага (1882—1959), а таксама пра сваё дзяцінства і працу ў розных гарадах, у тым ліку і Мінску.<ref name=":0" /><ref>http://belisrael.info/?p=10490</ref><ref>http://belisrael.info/?p=10512</ref>