Яцвягі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
→‎Мова: дапаўненне
Радок 57:
 
== Мова ==
Яцвяжскае насельніцтва ў свой час займала абшырную тэрыторыю, а спецыялісты вылучаюць некалькі плямён унутры яцвягаў (судзіны, [[Дайнава, рэгіён|дайнова]], паляксяне і ўласна яцвягі), але яцвягі не мелі сваёй пісьмовасці, таму нельга даследаваць мову ўсёй былой тэрыторыі рассялення яцвягаў ад Прусіі да Пабужжа. Сучасныя спецыялісты вывучаюць мову яцвягаў па рэліктам — дадзеным, узятым з дыялектаў сучаснай [[літоўская мова|літоўскай мовы]], якія былі сфармаваны на яцвяжскім субстраце<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=419 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411.]</ref>, а таксама па тапанімічным матэрыяле і часткова па матэрыялам антрапанімікі<ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=419 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411.]</ref>. На думку большасці лінгвістаў, пры ўсіх цяжкасцях і лакунах у даследаванні [[яцвяжская мова|яцвяжскай мовы]] гаворкі яцвягаў найбольш блізкія да гаворак балцкага племені [[прусы|прусаў]], а таму аднесены да заходняй галіны балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і<ref>Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 23, 26.</ref>. Паводле даследаванняў польскага лінгвіста Я.С. Атрэмбскага, мова яцвягаў — заходнебалцкая, якая таксама мела некаторыя асаблівасці, характэрныя для [[славянскія мовы|славянскіх моў]]<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Мн., 2007. С. 214.</ref><ref>[http://padaread.com/?book=35134&pg=419 Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 411.]</ref>.
 
Менавіта сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекта літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў, ляжыць у аснове [[літоўская мова|сучаснай літоўскай літаратурнай мовы]]<ref>''Зинкявичюс, З.'' Откуда родом литовцы... С. 100.</ref>.