Розніца паміж версіямі «Шон О’Саліван»

Аб’ём не змяніўся ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
Пачаў прафесійныя выступы ў 2011 годзе на нізкарэйтынгавых турнірах [[Players Tour Championship 2011/2012, снукер|серыі Players Tour Championship]] і 7 разоў прабіваўся ў асноўныя стадыі спаборніцтваў, але не праходзіў далей за першы раунд. У 2012 годзе перамог на адным з турніраў [[Q-School 2012, снукер|Q-School]] і атрымаў месца сярод прафесіяналаў на два сезоны. У [[Снукерны сезон 2012/2013|дэбютным сезоне]] ў [[Сусветны снукерны тур|мэйн-туры]] двойчы даходзіў да 1/32 фіналу спаборніцтваў PTC і да 1/32 фіналу рэйтынгавага [[Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2013|адкрытага чэмпіянату Кітая]], але не ўдзельнічаў у асноўных стадыях турніраў рэйтынгавага ўзроўню. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да 1/16 фіналу прафесійнага спаборніцтва на [[Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры 2013|адкрытым чэмпіянаце Балгарыі]], а таксама дэбютаваў у асноўных стадыях рэйтынгавых турніраў, дайшоўшы да 1/32 фіналу [[Адкрыты чэмпіянат Індыі па снукеры 2013|адкрытага чэмпіянату Індыі]] і [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2013|чэмпіянату Вялікабрытаніі]]. У [[Снукерны сезон 2014/2015|сезоне 2014/2015]] пакінуў прафесійны статус, але працягваў выступаць на нізкарэйтынгавых спаборніцтвах у якасці аматара і ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу прафесійнага турніру на [[Адкрыты чэмпіянат Рыгі па снукеры 2014|адкрытым чэмпіянаце Рыгі]], а таксама ў чацвёрты раз дайшоў да 1/32 фіналу рэйтынгавага пяршынства на [[German Masters 2015, снукер|German Masters]]. У [[Снукерны сезон 2015/2016|сезоне 2015/2016]] вярнуўся ў мэйн-тур і яшчэ двойчы даходзіў да 1/32 фіналу рэйтынгавых турніраў на [[International Championship 2015, снукер|International Championship]] і [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2015|чэмпіянаце Вялікабрытаніі]], а ў [[Снукерны сезон 2016/2017|наступным сезоне]] дэбютаваў у 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на [[Рыга Мастэрс 2016, снукер|Рыга Мастэрс]] і падняўся на найвышэйшае для сябе 72-е месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2016/2017|рэйтынгу]].
 
У агульнай колькасці займаў 72-і радок у сусветным рэйтынгу два тыдні. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 15 [[Соценны брэйк, снукер|соценных брэйкаў]] і зарабіў больш за 3040 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.
 
==Выступы на прафесійных снукерных турнірах==
21

праўка