Часночніца чаранковая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
дапаўненне
Радок 30:
}}
'''Часночніца чаранковая''' (''Alliaria petiolata'') — кветкавая [[Расліны|расліна]] сямейства капуставых.
 
== Батанічнае апісанне ==
 
Двухгадовая [[Трава|травяністая]] расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. [[Сцябло|Сцёблы]] адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе [[Ліст|лісце]] доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. [[Кветка|Кветкі]] белыя, у гронках. [[Плод]] — стручок.
 
== Арэал ==
 
Пашырана ў [[Еўразія|Еўразіі]], на [[Беларусь|Беларусі]] трапляецца ў вільготных месцах, у [[Лес|лясах]], сярод [[хмызняк]]у, у агародах, па [[яр]]ах.
 
== Выкарыстанне ==
 
Харчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест [[часнок|часнаку]]); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % [[Алеі|алею]].