Палякі на Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
Этнічныя кантакты беларускага і польскага народаў маюць даўнія традыцыі.
 
Паводле даследаванняў беларускіх археолагаў Ф. Гурэвіч і Я. Звяругі, сярод славянскіх каланістаў у паўднёвую частку Панямоння ў Х—ХІ стст. згадваюцца перасяленцы-[[мазаўшане]], якія змешваліся там з іншымі славянскімі каланістамі Панямоння — групамі дрыгавічоў, валынян, драўлян і крывічоў<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 30.</ref>. На думку Аляксея Кібіня, у тыя часы ў паўднёвай частцы Панямоння маглі існаваць устойлівыя групы, якія мелі ўласную ідэнтычнасць, але ён задаецца пытаннем, ці гэтымі групамі з'яўляліся пералічаныя Я. Звяругам і Ф. Гурэвіч «плямёны» (валыняне, мазаўшане, дрыгавічы і крывічы)<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 30.</ref>. Аляксей Кібінь указвае, што адзіная «племяная» назва, якая адлюстравалася ў тапаніміцы Верхняга Панямоння, — «крывічы», хоць значэнне гэтай магло змяняцца на працягу часу<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 34-35.</ref>. Аляксей Кібінь таксама адзначыў, што, хоць сляды перасяленцаў з Валыні, Палесся і Мазовіі, фіксуюцца ў Верхнім Панямонні ў X—XI стст. у рысах пахавальнага абраду, але ўказвае, згаджаючыся з аналізам К. Паўлавай, што ў адной і той жа мясцовасці курганы X—XI стст. маюць і «дрыгавіцкія», і «драўлянскія», і (у меншай ступені) крывіцкія рысы, таму пахавальныя рысы мелі змешанае паходжанне і ў дадзеным выпадку мадэль племяной міграцыі ў X—XI стст. у Верхняе Панямонне не працуе<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 35-36.</ref>. Паводле Аляксея Кібіня, і ў XIII ст. культурная ідэнтычнасць большасці насельніцтва Верхняга Панямоння (тэрыторый вакол Гродна, Навагрудка, Слоніма і Валкавыска) — мясцовай знаці, гарадскога і значнай часткі сельскага насельніцтва, — нягледзячы на пэўны прыток перасяленцаў з Літвы і Прусіі, не змянялася і захавала арыентацыю на руска-візантыйскую культурную мадэль<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 210—211.</ref>.
 
Перасяленне [[мазуры|мазураў]] (этнічная група палякаў) на [[Падляшша]] (якое беларускай гістрычнай навукай лічыцца заходняй часткай этнічнай тэрыторыі беларусаў) пачалося ў ХІІ—ХІІІ ст.<ref>''Гринблат, М. Я.'' Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории / М. Я. Гринблат. — Минск : Наука и техника, 1968. — С. 168.</ref><ref>''Musianowicz, K.'' Przyczynki do osadnictwa Mazowieckiego na Podlasiu w XII—XIII wieku / K. Musianowicz // Światowit. — Warszawa, 1955. — t. XXI. — S. 247—275.</ref><ref name="ЭГБ5">''Карашчанка, І.'', ''Валахановіч, А.'' Палякі // {{Крыніцы/ЭГБ|5}}. — С. 393—395</ref>