Наша доля: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Fixed typo
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 29:
Праграма, паводле якой выходзіла газета, уключала ў сябе наступныя рубрыкі: «1) Дзеянні ўрада; 2) Палітычны агляд; 3) Жыццё вёскі; 4) Жыццё горада; 5) Фельетон; 6) Найноўшыя творы беларускай літаратуры; 7) Што чуваць на Белай Русі; 8) З Літвы; 9) Па Расіі; 10) Карэспандэнцыі; 11) З-за мяжы; 12) Што трэба і чаго не трэба чытаць; 13) Літаратурны дадатак; 14) Новыя кнігі; 15) З мінулага Беларусі; 16) Паштовая скрыня; 17) Сельская гаспадарка; 18) Практычная медыцына; 19) Прыкладная механіка; 20) Сумесь; 21) Абвесткі. Подпісная плата за часопіс устанавліваецца 3 рублі на год з дастаўкай і перасылкай, цана асобнага нумару 5 кап.. Друкавацца выданне бкдзе рускімі і лацінскімі шрыфтамі ў друкарні Навіцкага»<ref>Александровіч, С. Гісторыя і сучаснасць: Літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мн.: Беларусь, 1968. — 255 с. — С. 213.</ref>.
 
У праграмным артыкуле «Да чытачоў» газета выступіла за ўдзел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. Друкавала вострапубліцыстычныя і агітацыйныя артыкулы («Што будзе?», «Даход расійскага цара», «Пагром», «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» і інш.), у якіх выкрывала антынародную палітыку царызму. Інфармавала пра рэвалюцыйныя падзеі ў краіне, цяжкае становішча сялянства. Гэтымі тэмамі і ідэяй прасякнугы надрукаваныя ў газеце творы Цёткі (верш «Наш палетак» і апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі»), [[Я. Колас]]а (вершы «Наш родны край» — [[1 верасня]] 1906, першае выступленне паэта ў друку, «Беларусам», «Асенні вечар», апавяданне «Слабода») і інш. Змясціла апавяданне [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] «Суд». Пераважала інфармацыя сацыяльнай скіраванасці, і ў гэтым яна была нібы ідэалагічным рупарам [[БСГ]] узуроузору [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гг.]]<ref>Да чытацелёў // Наша Доля. — 1906. — № . — 1 верасьня. — С. 1.</ref>
 
Выйшла 6 нумароў. На газету неаднаразова накладваўся арьшт, а рэдактар прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Ужо на 1-ы нумар выдання загадам віленскага генерал-губернатара быў накладзены арышт<ref>Александровіч, С. Гісторыя і сучаснасць... — С. 217.</ref>, але ён меў «прафілактычны» характар, бо віленская судовая палата яго неўзабаве адмяніла<ref>Там жа. — С. 217.</ref>. За змест 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты ([[11 студзеня]] [[1907]]) выданне было забаронена назаўсёды, афіцыйны рэдактар-выдавец Туркенес быў засуджаны на 1 год крэпасці.