Гаявата: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
У паданнях [[іракезы|іракезаў]] Гаявата выступае як адзін з галоўных заснавальнікаў іх лігі. У запісах іракезскіх паданняў, зробленых у [[19 стагоддзе|XIX]] ст., ён адначасова выступае як [[міф]]ічны культурны герой і як канкрэтная [[гісторыя|гістарычная]] асоба. Дакладны час жыцця Гаяваты не вядомы. Мяркуецца, што ён мог жыць у перыяд ад [[14 стагоддзе|XIV]] ст. да [[16 стагоддзе|XVI]] ст. Іракезскі [[фальклор]] атаесамляе яго з [[магаўкі|магаўкамі]] і [[анандага]]. Сучасныя даследчыкі звычайна паказваюць яго па паходжанню як анандага, што стаў правадыром магаўкаў. Гэта было магчыма дзякуючы матрылакальнай сістэме, распаўсюджанай сярод іракезаў, калі мужчына быў вымушаны сяліцца сярод сваякоў жонкі, таму пераход ад аднога племені да іншага лічыўся звычайным. Аднак у фальклоры таксама ясна прасочваецца залежнасць Гаяваты ад [[Тададаха]], бязлітаснага правадыра анандага.
 
Да заснавання лігі іракезаў магаўкі, анандага, [[анейда]], [[каюга]] і [[сенека, народ|сенека]] вялі ўзаемныя крывавыя [[вайна|войны]], што сталі прычынай [[голад]]у і скарачэння насельніцтва. Гаявата праславіўся як ваенны правадыр, але ўсё болей задумваўся пра мір. Змены адбыліся дзякуючы яго сустрэчы з [[ваяндот|гуронам]] [[Дэганавайда]]м. Дэганавайда перасёк [[возера Антарыа]] і сустрэў на паўднёвым беразе [[рыбалоўства|рыбака]], які нанізваў рознакаляровыя [[пацеркі|пацеры]] на нітку і рабіў [[вампум]]. Гэта быў Гаявата. Ён растлумачыў, што спалучэнне белых і чорных пацер азначалі імкненне да міру. Дэганавайда прыбыў як Вялікі Міратворац, а таму палічыў думкі Гаяваты правільнымі, але здзівіўся, чаму той робіць вампум у самоце. Гаявата прызнаўся, што яго жаданне жыць у міры не падзяляе Тададаха. З-за [[магія|магіі]] правадыра анандага ў Гаяваты памерлі тры дачкі. Згодна іншай версіі, Дэганавайда першы распавёў Гаяваце пра перавагі мірнага жыцця. Гаявата прыняў яго план міратворнасці, але Дэганавайда папярэдзіў, што Тададаха будзе супраць.
 
Яны разам адправіліся да магаўкаў і іншых іракезамоўных народаў з планам Дэганавайды стварэння адзінай лігі. Гаявата выступаў у якасці правадыра-[[Рыторыка|аратара]]. Дзякуючы яго аўтарытэту, магаўкі, анейда, каюга і сенека далі згоду. Найбольш небяспечным аказалася вандроўка да Тададаха, што хаваўся ў [[пячора|пячоры]] і выглядаў нібы злы дух са [[змеі|змеямі]], уплеценымі ў валасы. У Гаяваты і Дэганавайды атрымалася пераканаць правадыра-чараўніка. Як толькі ён даў згоду, яго твар стаў чалавечым. Гаявата расплёў яго валасы і вызваліў іх ад змеяў.
 
Вампум Гаяваты стаў знакам і мадэллю лігі іракезаў. На працягу стагоддзяў абмен вампумамі з'яўляўся важным [[дыпламатыя|дыпламатычным]] актам. У нашы дні выкарыстоўваецца ў якасці сімвалу лігі.
 
== Спасылкі ==