Розніца паміж версіямі "Вільгельм Эдуард Вебер"

др
→‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
др (→‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB)
== Біяграфія ==
У 1826 скончыў універсітэт у Гале. З 1827 выкладаў там жа (з 1828 года [[прафесар]]). У 1831-37 прафесар [[Гётынгенскі ўніверсітэт|Гётынгенскага ўніверсітэта]], у 1843-49 прафесар [[Лейпцыгскі ўніверсітэт|Лейпцыгскага ўніверсітэта]], з 1849 зноў Гётынгенскага ўніверсітэта. Асноўныя навуковыя працы Вебера — у галіне фізікі электрычнасці і магнітных з'яў. Вебер распрацаваў абсалютную сістэму электрычных і магнітных адзінак. Тэарэтычна вывеў закон узаемадзеяння рухаючыхся зарадаў, упершыню ўвёўшы залежнасць не толькі ад велічыні і знака зарадаў, але і ад адноснай хуткасці іх перамяшчэння, аднак тэорыя, на якую ён абапіраўся, дапускала існаванне сіл, імгненна дзеючых на адлегласці, і ігнаравала ролю асяроддзя ў перадачы ўзаемадзеяння. Вебер быў адным з аўтараў гіпотэзы аб канечнасці электрычнага зарада і электрычнай будовы рэчыва. У 1856 сумесна з Ф. Кольраўшам вызначыў адносіны зарада кандэнсатара ў электрастатычных і магнітных адзінках і ўпершыню выявіў, што яны лікава роўныя хуткасці святла. Сумесна з К. Ф. Гаўсам удзельнічаў у распрацоўцы метадаў і апаратуры для геамагнітных вымярэнняў, а таксама пабудаваў першы ў Германіі [[тэлеграф]] (1833).
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
167 011

правак