Хрысціян Вольф: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
Радок 21:
 
Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй [[Лейбніц|Г. Лейбніца]], на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і ўсеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела - "простыя субстанцыі", рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія - дзейнасць духаў, [[матэматыка]] — велічыні рэчаў, [[этыка]], натуральнае права і палітыка - волю як уласцівасць душы. Задача "першай філасофіі" (ці "анталогіі") - зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцей, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік [[Гуга Гроцый|Г. Гроцыя]], адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з'яўлення "крытычнай філасофіі" Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==