Шарль Адольф Вюрц: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: рэкатэгарызацыя using AWB
др →‎Працы Вюрца: clean up з дапамогай AWB
Радок 24:
== Працы Вюрца ==
Працы Вюрца адносяцца галоўным чынам да арганічнай хіміі, якую ён узбагаціў адкрыццём новых злучэнняў і новых агульных метадаў сінтэзу. У 1849 г. Вюрц, дзейнічаючы едкім калі на метылавы і этылавы эфіры ізацыянавай і ізацыануравай кіслот, атрымаў метыламін і этыламін — найпростыя прадстаўнікі шэрагу тоўстых амінаў. У 1855 г. прапанаваў агульны спосаб (пазней названы імем Вюрца) сінтэзу насычаных вуглевадародаў дзеяннем металічнага [[Натрый|натрыю]] на алкілгалагеніды. У 1856 годзе Вюрц сінтэзаваў [[этыленгліколь]] — першы з двухатамных спіртоў, або гліколь, у 1859 г. — этыленхлоргідрын і пры апрацоўцы яго едкім калі — вокіс этылену, які паслужыў Вюрцу зыходным прадуктам для сінтэзу амінаспіртоў, халіна (1867) і нейрына (1869). У 1867 г. Вюрц сплаўленнем бензолсульфакіслаты з едкай шчолаччу атрымаў [[фенол]] (карболавую кіслату). У 1872 годзе апісаў альдольную кандэнсацыю. Вюрц быў перакананым прыхільнікам перадавых напрамкаў хіміі свайго часу — атамна-малекулярнага вучэння і тэорыі хімічнай будовы [[Аляксандр Міхайлавіч Бутлераў|А. М. Бутлерава]], распаўсюджванню якіх садзейнічаў. Усе навучальныя дапаможнікі і манаграфіі Вюрца атрымалі ў свой час шырокае распаўсюджванне.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==