Розніца паміж версіямі "Віктар Пятровіч Данілаў"

др
→‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
др (паставіў спасылку на артыкул "Дысідэнт")
др (→‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB)
== Біяграфія ==
У [[1947]] паступіў у [[Яраслаўскі педагагічны інстытут]], у чэрв. 1948 арыштаваны за свае крытычныя выказванні пра [[Сталін]]а i абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у лагеры для асабліва небяспечных паліт. злачынцаў у Iнце, [[Комі АССР]]. За падрыхтоўку ўцёкаў атрымаў паўторную судзімасць тэрмінам на 10 гадоў. За час знаходжання ў няволі пераасэнсаваў свай пазіцыі, адмовіўся ад таталітарнага калектывізму, марксізму і атэізму. У лагеры прыняў [[каталіцызм|каталіцкае веравызнанне]]. У [[1955]] вызвалены па амністыі i пасля ў падполлі займаўся місіянерскай дзейнасцю. Са снеж. [[1955]] узнавіў вучобу на гістарычным факультэце Яраслаўскага педагагічнага інстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалі па той прычыне, што ён быў актыўным католікам, пра што адміністрацыі інстытута стала вядома з даносу. Толькі настойлівасць Данілава, яго афіцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамі пра рэлігійную дыскрымінацыю дазволілі ва ўмовах паліт. лібералізацыі — «адлігі» часоў [[М. Хрушчоў|М. Хрушчова]], адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасці ён не змог, з [[1959]] працаваў электрамантажнікам. У 1960 пераязджае ў больш ліберальныя рэгіёны [[СССР]] — спачатку ў [[Вільнюс]], а ў [[1967]] у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталіцкага абраду. У [[1976]] у [[Горад Львоў|Львове]] тайна пасвечаны ў святары мітрапалітам Уладзімірам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пісаў рэлігійныя працы для самвыдату. З [[1992]] легальна ігумен грэка-каталіцкай парафіi ў Гродне.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
171 483

праўкі