Ігнат Мікалаевіч Даніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
Радок 4:
 
Адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў [[ВКЛ]]. Прафесар ([[1822]] г.). З сям'і беларускага уніяцкага святара. Скончыў [[Віленскі ўніверсітэт]] ([[1812]] г.), дзе ў [[1814]]—[[1824]] гг. выкладаў права. Пасля раскрыцця таварыства [[Таварыства філаматаў|філаматаў]] звольнены з працы, пакінуў Вільню, бо яму забаронена жыць на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў. У [[1825]]—[[1829]] гг. прафесар [[Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт|Харкаўскага ўніверсітэта]], у [[1830]]—[[1835]] гг. працаваў [[Санкт-Пецярбург]]у ў камісіі [[Міхаіл Міхайлавіч Спяранскі|М. М. Спяранскага]] па падрыхтоўцы збору мясцовых законаў для заходніх губерняў. У [[1835]]—[[1842]] гг. выкладаў права ў [[Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі|Кіеўскім Імператарскім універсітэце св. Уладзіміра]] і [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскім]] універсітэтах. Як вучоны і грамадзянін сфарміраваўся ў часы вучобы і працы ў Віленскім універсітэце ў вольналюбівым патрыятычным асяроддзі, у якім панавала глыбокая павага і цікавасць да мінуўшчыны края. Займаўся зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніц па гісторыі беларуска-літоўскіх губерняў. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры [[Статут ВКЛ|Статута ВКЛ]], падрыхтаваў першае навуковае выданне [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529|Статута ВКЛ 1529]] (у [[1841]] г. апублікаваны [[А.Т.Дзялынскім]] у [[«Збор літоўскіх законаў з 1389 да 1529»|«Зборы літоўскіх законаў ад 1389 да 1529»]]). У працы «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1837) даў характарыстыку гістарычнага развіцця права ў беларуска-літоўскіх губернях, першы спрабаваў высветліць яго крыніцы і сувязь са старажытнарускім і заходнееўрапейскім заканадаўствам, сцвярджаў пра самабытнасць права ВКЛ. Упершыню апублікаваў [[Беларуска-літоўскі летапіс, 1446|беларуска-літоўскі летапіс 1446]] г. паводле рукапісу [[1519]] г., які ў [[1822]] г. разам з [[Міхаіл Кірылавіч Баброўскі|М. К. Баброўскім]] выявіў у бібліятэцы Супрасльскага манастыра; перавыдадзены асобна пад назвай «Летапісец Літвы і руская хроніка» ([[1827]] г.), Працы Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» ([[1840]] г.) і «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» ([[1841]] г.) далі пачатак навуковым даследаванням беларуска-літоўскага летапісання. Сваімі публікацыямі канчаткова развеяў сумненні асобных вучоных пра існаванне ў ВКЛ летапісання і даказаў, што беларусы і літоўцы ўжо ў [[15 стагоддзе|XV ст.]] мелі сваіх гісторыкаў. Разам з [[Міхаіл Андрэевіч Абаленскі|М. А. Абаленскім]] падрыхтаваў і выдаў [[«Кніга пасольская метрыкі Вялікага княства Літоўскага»|«Кнігу пасольскую метрыкі Вялікага княства Літоўскага»]] (Т. 1, [[1843]] г.). У [[«Скарбніца грамат»|«Скарбніцы грамат»]] (Т. 1 — 2, [[1860]]—[[1862]] гг., выдадзены [[Яўстафій Тышкевіч|Я.Тышкевічам]] у Вільні) апісаў, пераказаў змест і часткова апублікаваў каля 2500 розных пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы ад выпісак з [[Герадот]]а да актаў [[1569]] г. Марыў пра адраджэнне літоўска-беларускай дзяржавы і мовы Статутаў ВКЛ.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==